Другі дзень на вуліцах Гродна ідзе замена старых люкаў на новыя. Іх устаноўкай займацца арганізацыя гарадскія цеплавыя сеткі РУП «Гроднаэнерга».

Ідэя з заменай люкаў прыйшла кіраўніцтву прадпрыемства. Для гэтага быў праведзены конкурс паміж супрацоўнікамі. Гарадскія ўлады ўхвалілі гэтую ідэю. Пакуль ідзе ўстаноўка новых люкаў на пешаходнай зоне на вуліцах Савецкай і Ажэшкі. У будучыні арганізацыя заменіць усе свае люкі. Мяняць старыя люкі на новыя будзе і прадпрыемства «Водаканал».

«Напярэдадні святаў мы закупілі мінімальную партыю люкаў - 50 штук. А плануем замяніць у гістарычнай частцы Гродна каля 80 старых люкаў. Заказвалі іх на Гомельскім ліцейным заводзе «Цэнтраліт». Эскіз самі распрацавалі, для гэтага кіраўніцтва нашага прадпрыемства праводзіла конкурс. Выбралі самы лепшы варыянт, а яго аўтар атрымаў прэмію. Усе люкі мы яшчэ афармляем пад даўніну — апрацоўваем пацінай, — распавёў начальнік Ленінскага раёна цеплавых сетак Андрэй Масілееў.

Новыя люкі з гербам Гродна, годам заснавання і назвай горада на чатырох мовах. Таксама маецца надпіс «Теплосеть».