Пераможцаў конкурса сэлфі вызначылі карыстальнікі сацсетак, прагаласаваўшы за анёлаў лайкамі. 28 мая аўтаркі лепшых сэлфі з анёламі атрымалі свае падарункі. Конкурс на лепшае сэлфі з анёламі праводзіла рэдакцыя Hrodna.life разам з кампаніяй Imago.by у межах краўдфандынгу праета “Анёлы над горадам”.

27 мая збор сродкаў паспяхова завяршыўся. На выданне рэпрынта 450-гадовай гравюры Адэльгаўзера-Цюндта сабралі 150% ад мінімальна патрэбнай сумы.

Чытайце яшчэ:  Шукаем анёлаў у Гродне: першых 10 ўжо ёсць. Далучайцеся!

Першыя анёлы вярнуліся ў Гродна

“Мы задумалі гэты конкурс, каб зрабіць гісторыю нашага горада блізкай і прывабнай для вялікай колькасці людзей, а не толькі навукоўцаў”, – кажа гісторык Алесь Перагудаў. Аказалася, што лёс гродзенскіх анёлаў не пакінуў людзей абыякавымі. На яго ахвяравалі сродкі людзі з усёй Беларусі і нават беларусы замежжа. Тое, што гродзенцы рабілі сэлфі з анёламі, таксама вельмі парадавала. Дзякуючы ім першыя анёлы ўжо вярнуліся ў наш горад у якасці прызоў для пераможцаў конкурсу”.


Мінчукі і гродзенец адновяць гравюру 1568 года і падораць музею


Анёлы, якіх выбралі гродзенцы. Вызначыліся пераможцы конкурса сэлфі

Две гравюры для  сям’і Трафімовіч

Дзве пераможцы конкурсу аказаліся сёстрамі. Гэта – Ксенія і Наста Трафімовіч.

“Я зрабіла сэлфі на ночы музеяў у Музеі гісторыі рэлігіі. Там проста нос да носу сутыкнулася з анёламі і адразу ўзгадала пра абвешчаны конкурс. Знайшла залу, дзе анёлаў было найбольш, і зрабіла здымак”.

https://www.instagram.com/p/Bi9KyoAhNLv/?tagged=%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%B4%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%BC

Са словаў Ксеніі, яна і раней неаднаразова была ў музеі. Там праходзілі некаторыя з універсітэцкіх заняткаў. “Наіўна думала, што ведаю пра яго ўсё. Аказалася – бачыла толькі адну залу”. Пад уражаннем ад экспазіцыі яна загітавала на паход у музей усю сям’ю.

“Табе патрэбна сэлфі з анёлам!”

“Мяне на здымак натхніла сястра. Вярнуўшыся з музея, Ксюша наўпрост прышла да мяне са словамі: “Табе патрэбна сэлфі з анёлам! Я нават не адразу зразумела, пра што ідзе гаворка, – расказвае Наста Трафімовіч. – Літаральна на наступны дзень мы ўсёй сям’ёй паехалі рабіць здымкі”.

“Мне вельмі спадабаўся гэты конкурс. Раней я нават не задумвалася, што магу нешта зрабіць для захавання гісторыі горада. Мяне ўразіла, што ёсць людзі, каторыя проста гараць гэтым, гатовыя працаваць дзеля ідэі. Менавіта гэта мяне натхніла – захацелася іх падтрымаць”, – тлумачыць Ксенія.

“Анёл з рыдлёўкай” ад Эміліі Комар

Анёлы, якіх выбралі гродзенцы. Вызначыліся пераможцы конкурса сэлфі

“Для мяне конкурс стаў добрай нагодай пашукаць анёлаў па горадзе. Было цікава паглядзець падборку здымкаў з анонса конкурса і потым падчас шпацыру знаходзіць анёлаў. На здымку – наша дачка Каміла з любімай цацачнай рыдлёўкай на фоне пано з анёламі.  Хто там мае больш “анёльскі выгляд” – вызначыць цяжка”, – расказвае Эмілія.

Дарэчы, Эмілія падтрымала і краўдфандынгавую кампанію па вяртанні анёлаў у горад. “Гэта быў першы раз, калі я ахвяравага грошы на праект. Для гэтага  давялося разабрацца з інтэрнэт-банкінгам, бо раней ніколі імі не карысталася, рукі не даходзілі. А тут было жаданне далучыцца – і гэта дапамагло. Я шмат чаго выігрывала, але нішто так не радавала, як гэты падарунак”.

Да слова, гэта таксама сямейнае фота – здымак рабіў муж Эміліі. Як бачым, анёлы ў Гродне спрыяюць дружным сем’ям.


Рэдакцыя Hrodna.life і кампанія Imago.by дзякуюць усіх, хто падтрымаў праект фінансава і сваімі здымкамі. Нагадаем, што ўсе удзельнікі конкурса таксама атрымаюць прызы – стылёвыя налепкі і магніты. Забраць іх можна ў краме “Цудоўня”.

 

 

Анёлы, якіх выбралі гродзенцы. Вызначыліся пераможцы конкурса сэлфі