Імя беларускага паэта прысвоілі сярэдняй школе №8 – навучальная ўстанова знаходзіцца на аднайменнай вуліцы. Пасведчанне аб прысваенні імя ўручылі падчас мітынгу ля Кургана славы, у Дзень народнага адзінства, паведамляе гарвыканкам.
Міхась Васілёк (Міхаіл Касцевіч) – вядомы беларускі паэт родам з вёска Баброўня Гродзенскага раёна. Першыя публікацыі Васілька з’явіліся на старонках Віленскіх выданняў у 1926 годзе – тады паэту быў 20-21 год.
Васілёк удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў у нямецкім палоне, а пасля вяртання ўключыўся ў партызанскі рух.
Пасля вайны працаваў літкансультантам у “Гродзенскай праўдзе”, а ў 1945 уступіў у Саюз пісьменнікаў СССР.
Міхась Васілёк памёр у Гродне ў верасні 1960, ён пахаваны на праваслаўных могілках.
Чытайце таксама: Васілёк замест Чапаева. Як вам такое?



