ФОТА: Гродна адзначае Дзень Перамогі

Асноўныя мерапрыемствы 9 мая пачаліся ў 10 раніцы каля Кургана Славы. Там прайшоў урачысты мітынг, ускладанне кветак і парад войскаў Гродзенскага гарнізона. Таксама для гасцей прайшло паказальнае выступленне разведчыкаў Заходняга аператыўнага камандавання.

У гэтым годзе, як і ў мінулым, арганізатары парада вырашылі абысціся без ваеннай тэхнікі. Яе замяніў «бессмертный полк», у якім ішло каля 1500 чалавек, і які ператвараецца ў новую штогадовую традыцыю. Удзельнікі гэтага «палка» неслі фатаграфіі людзей, якія прымалі ўдзел у Другой Сусветнай вайне, але не дажылі да сёння.

Па завяршэнні афіцыйнай часткі каля Кургана Славы прайшоў канцэрт з удзелам гродзенскіх калектываў. З 12.00 святкаванні пачаліся ў цэнтры Гродна. На Савецкай плошчы да вечара можна сфатаграфавацца з рэтрааўтамабілямі. На плошчы Леніна праходзіць канцэрт, таксама адкрылася імправізаванае кафэ пад адкрытым небам.

[irp posts="62 367″ name=" Хтосьці выпівае, а мы па спорце": гродзенцы адцісканнямі адзначылі Дзень Перамогі"]

Аматарам актыўнага адпачынку варта зазірнуць у Швейцарскую даліну, дзе да вечара будуць праходзяць спартыўныя спаборніцтвы.

Завяршэннем свята стане акцыя «Праспяваем Дзень Перамогі разам» на Кургане Славы, там жа пройдзе салют.

[irp posts="62 535″ name="ФОТА: Cалют перамогі прагрымеў над Гродна"]

Даведка

Па стане на 1 красавіка 2018 года ў Беларусі пражываюць 8412 ветэранаў, з іх непасрэдна ўдзельнікаў вайны — 4006 чалавек. У Гродзенскай вобласці каля 600. За тры апошнія гады ветэранаў у краіне стала на 13 тысяч менш. Сярэдні ўзрост удзельнікаў вайны сёння складае 95−96 гадоў. Самым «маладым» — 86−87 гадоў.

Падзяліцца
Меткі: святыфота

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025