Каля 200 гродзенцаў 9 мая прынялі ўдзел у акцыі «Рэкорд Перамогі». На працягу дзвюх гадзін ля Маладзёвага цэнтра «Гродна» гараджане адціскаліся, прысядалі і падымалі гіру. Усяго 26 663 разы.

Менавіта такую колькасць паўтарэнняў паставілі сабе як мэту ўдзельнікі. Гэта лічба сімвалізуе колькасць дзён, якія прайшлі пасля 9 мая 1945 года.

[irp posts="62 285″ name="ФОТА: Гродна адзначае Дзень Перамогі"]

Арганізатарамі акцыі выступілі маладыя гродзенцы, якія займаюцца воркаўтам — вулічнымі трэніроўкамі на турніках. Удзельнікі агулам павінны зрабіць 26 663 адцісканні, але можна і прысядаць, падцягвацца, падымаць гіру — любы ўклад залічваецца. Па адным разе за кожны пражыты мірны дзень з моманту заканчэння вайны.

"Хтосьці выпівае, а мы па спорце": гродзенцы адцісканнямі адзначылі Дзень Перамогі

«Такую акцыю ў Гродне мы праводзім ужо шосты год, — распавядае адзін з арганізатараў акцыі Яўген Ядэшка. — Сёлета лічбу 26 663 мы дасягнулі амаль за дзве гадзіны.

[irp posts="62 535″ name="ФОТА: Cалют перамогі прагрымеў над Гродна"]

Як правіла, нашы людзі адзначаюць святы з алкаголем. А мы прасоўваем здаровы лад жыцця і аддаем па-свойму даніну памяці продкам, якія падарылі нам мірнае неба над галавой. Моладзь, калі нас бачыць, то падыходзіць і пытаецца пра трэніроўкі. А мы — гродзенцы, якія трэніруемся ў дварах і ўсюды, дзе ёсць турнікі".