Салют перамогі стаў самай масавай акцыяй святкавання Дня Перамогі у Гродне. У 23 гадзіны 9 мая, незважаючы на позні час і перакрыты рух транспарту, сотні гродзенцаў сабраліся каля Кургана Славы. У прызначаны час неба расквецілі каляровыя ўспышкі.

ФОТА: Cалют перамогі прагрымеў над Гродна

-Адкуль страляць будуць, дзе лепш стаць?

-Галоўнае, каб Курган было відаць! Туды будуць цэліць.

[irp posts="62 285″ name="ФОТА: Гродна адзначае Дзень Перамогі"]

ФОТА: Cалют перамогі прагрымеў над Гродна

— Салют, гэта як авіяносная бамбардзіроўка, — аўтарытэтна тлумачыў сябру хлопчык гадоў шасці ў пілотцы

— Напэўна, нават з космасу відаць, — пагаджаўся другі

[irp posts="62 367″ name=" Хтосьці выпівае, а мы па спорце": гродзенцы адцісканнямі адзначылі Дзень Перамогі"]

Калі сціхлі апошнія залпы, прыйшоў час дзяліцца ўражаннямі і развітвацца са старымі і новымі сябрамі. Тралейбусы ўжо чакалі позніх пасажыраў.

-Ты дзе жывеш?

-На Вішні.

-Эх, не па дарозе, мне на Фолюш. Сазвонімся!

[irp posts="62 380″ name="Помнікі і святы. Як святкавалі Дзень Перамогі ў пасляваенным Гродне (унікальныя фота)"]

via GIPHY