Марафон правядуць 1 студзеня ў лесапарку “Пышкі”. Першым 150 удзельнікам абяцаюць медалі. Удзел у забегу – бясплатны, паведамляе «Гродно Плюс». 

“Забег цвярозасці” арганізоўвае Аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама разам з БРСМ. Гэта будзе трэці па ліку марафон, арганізаваны ўладамі – год таму ў ім паўдзельнічала 400 гродзенцаў.

Раней у лік арганізатараў марафону ўваходзіў клуб Run4Fun. Але ў студзені 2021 гарадскія ўлады забаранілі праводзіць мерапрыемства ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Тады арганізатары прапанавалі гродзенцам прабегчы самастойна і даць справаздачу анлайн.

З 2023 года арганізацыяй забегу займаюцца дзяржаўныя структуры.

Чытайце таксама: Навагодні сезон у Гродне пачнецца з 12 снежня — запаляць галоўную ёлку і зладзяць барабаннае шоу