Платфоры для аўтобусаў на тэрыторыі новага беластоцкага аўтавакзала ўжо амаль гатовыя, ужо ў першай палове жніўня тут павінны пачаць спыняцца аўтобусы. Будынак вакзала мае быць гатовы ў кастрычніку 2017, піша poranny.pl.

На 1300 кв.м. паверхні ў двухпавярховым будынку будуць знаходзіцца чатыры касы, зал чакання, кавярня, газетны кіёск, офісы кампаніі-перавозчыка PKS Nova і памяшканні для супрацоўнікаў.

Будуецца таксама новы гандлёвы цэнтр побач з вакзалам: там будуць працаваць прадуктовая крама, кавярні, крама з касметыкай і бытавой хіміяй, фітнес-клуб. Таксама ля вакзала адкрыецца гіпермаркет Kaufland — яго адкрыццё мае адбыцца ў лістападзе 2017 года.