Дадаць навіну
Серада, 17 кастрычніка 2018, 16:06

Чыгуначны вакзал у Беластоку чакае рамонт: глядзіце, як ён зменіцца ўжо праз год

Ужо восенню павінны пачацца рамонтныя працы ў будынку чыгуначнага вакзала ў Беластоку. Яны працягнуцца 14 месяцаў. Вакзалу вернуць гістарычны выгляд, а пасажыраў на час рамонту будзе абслугоўваць часовы вакзал.

Гістарычны выгляд вакзал атрымае як звонку, так і ўнутры, расказаў poranny.pl прадстаўнік Польскай чыгункі Томаш Лесь. У інтэр’еры вернуцца адпаведныя гісторычным пліткі на падлозе, металічныя калоны, аздабленне сцен і столяў. Таксама будзе разбураны другі паверх – антрэсоль.

Чыгуначны вакзал у Беластоку чакае рамонт: глядзіце, як ён зменіцца ўжо праз год
Так будуць выглядаць адноўленыя інтэр’еры вакзала

Чыгуначны вакзал у Беластоку чакае рамонт: глядзіце, як ён зменіцца ўжо праз год

Для зручнасці пасажыраў перанясуць білетныя касы, з’явяцца зручныя ліфты і іншае для людзей з абмежаванай мабільнасцю. Заменяць усе камунікацыі, узмоцняць нясучыя элементы.

У найбліжэйшыя тыдні чыгунка мае падпісаць дамову з падрадчыкам, пасля чаго пачнуцца працы. Яны будуць часткова прафінансаваныя са сродкаў Еўрасаюза.


А вось як вакзал выглядае сёння (фота Wikimedia Commons i onet.pl):

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: