#МотолькоПомоги цяпер і ў нас: Антон Матолька прыедзе ў Гродна каб вырашыць мясцовыя праблемы

Сустрэча з актывістам Антонам Матолькам ды прадстаўнікамі сайта petitions.by адбудзецца ў мікрараёне Ласосна-4 ўвечары 9 жніўня. Жыхары раёна раскажуць пра праблемы і падрыхтуюць петыцыі, каб паскорыць іх вырашэнне.

У Ласосна-4 праблема з дарогай і транзітным рухам. “Там грунтовая дарога праз лес, раўняецца перыядычна грэйдарам. Пешаходных дарог асабліва няма. І дачнікі ездзяць транзітам, некаторыя вельмі хутка ездзяць. А часам вайскоўцы з часткі непадалек ганяюць тэхніку вайсковую. Карацей, дарога небяспечная, асабліва для дзяцей”, – кажуць мясцовыя.


Змяніць свет не ўстаючы з канапы: 5 правіл Антона Матолькі


Сустрэча пройдзе ў межах паездкі petitions.by па рэгіёнах для дапамогі ў вырашэнні мясцовых праблем.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: