Стары аўтавакзал у Беластоку, які планавалі знесці яшчэ ў пачатку мінулай восені, нарэшце знік. На яго месцы неўзабаве пачнецца будаўніцтва новага вакзала і гандлёвага цэнтра. Адкрыццё запланавана на кастрычнік 2017. Пры гэтым міжгароднія аўтобусы, у тым ліку ў Гродна, далей будуць прыбываць і адпраўляцца з гэтага месца — будаўніцтва пакуль не закранае платформы. Для пасажыраў дзейнічае таксама часовы вакзал з будаўнічых кантэйнераў.

Новы вакзал пабудуе варшаўская фірма Budner. Яна зрабіць гэта бясплатна, узамен за гэта горад перадаў ёй пляцоўкі блізка цэнтра, якія раней належалі аўтобуснаму перавозчыку PKS.

[irp posts="15 919″ name="У Беластоку пачалі руйнаванне старога аўтавакзала"]

На другую палову 2017 года запланавана таксама перабудова чыгуначнага вакзала ў Беластоку. Частку будынка плануецца разабраць.