Ад жніўня працуюць новыя платформы, ад якіх ад’язджаюць аўтобусы. Зараз актыўна ідуць працы ў будынках вакзала і гандлёвага цэнтра. Вакзал мае быць гатовы ў канцы восені, а новая буйная крама — у 2018 годзе.

Зараз будаўнікі мантуюць шкляныя элементы сцен вакзала. У гэтым тэмпе працы маюць скончыцца ў другой палове кастрычніка. У канцы лістапада будынак плануюць увесці ў эксплуатацыю.

У гандлёвым цэнтры, што будуецца побач з вакзалам, у 2018 годзе павінна адкрыцца крама Kaufland.

На фота — апошнія два тыдні будаўнічых прац.