Гродзенскi «Нёман» 29 мая даведаўся дакладны каляндар сваіх матчаў у Лізе Чэмпіёнаў, у якой каманда Сяргея Пушкова будзе ўдзельнічаць другі раз у гісторыі. Чырвона-чорныя стартуюць у еўракубку двума матчамi ў Гродне.

Групавы этап пройдзе з 24 жніўня па 11 кастрычніка. Чырвона-чорныя згуляюць у групе «С» з камандамі «Ювяскюля» (бронзавы прызёр у Фінляндыі), «Цуг» (віцэ-чэмпіён Швейцарыі) і «Вена Кэпіталз» (пераможца адкрытага чэмпіянату Аўстрыі).

Расклад матчаў

25.08.2017 — 19.00 — «Нёман» — «Вена Кэпіталз»
27.08.2017 — 19.00 — «Нёман» — «Цуг»
31.08.2017 — 20.45 — «Цуг» — «Нёман»
02.09.2017 — 20.30 — «Вена Кэпіталз» — «Нёман»
03.10.2017 — 19.00 — «Ювяскюля» — «Нёман»
10.10.2017 — 19.00 — «Нёман» — «Ювяскюля»

Плэй-оф пачнецца з 31 кастрычніка, туды выйдуць каманды, якія занялі першае і другое месцы ў сваіх групах. Фінал еўракубка адбудзецца 6 лютага 2018 года.

Інфармацыі аб кошце квіткоў на хатнія матчы гродзенскай каманды яшчэ няма.

[irp posts="23 286″ name="Прыняць на начлег, правесці экскурсію: гродзенец заклікае заўзятараў Нёмана" і супернікаў у Лізе Чэмпіёнаў сябраваць на выязных матчах"]