Паводле інфармацыі Hrodna.life сёмы паўфінальны матч паміж «Нёманам» і «Шахцёрам» 24 сакавіка маглі правесці пры пустых трыбунах. У выніку ў рамках засцярогі з-за пандэміі каранавіруса было вырашана перад гульнёй праверыць заўзятарам тэмпературу і раздаць усім ахоўныя маскі.

Гэта было асноўнай умовай, пры якой мог прайсці матч у гродзенскім лядовым. У выніку хакейны «Нёман» сумесна з абласным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі раздаў больш за 2000 ахоўных масак заўзятарам. Медыкі выбарачна правяралі тэмпературу ў наведвальнікаў матчу.

Гульню «Нёмана» і «Шахцёра» ў гродзенскім лядовым палацы наведала 2427 гледачоў. Але толькі некалькі дзесяткаў падчас матчу скарысталіся ахоўнымі маскамі.
Матч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунах Матч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунах Матч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунах Матч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунах Матч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунахМатч "Нёман" - "Шахцёр" маглі правесці пры пустых трыбунах

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life