Фота: poranny.pl
«Мы не падтрымліваем аборты. Мы хочам свабоды і павагі», — казалі мітынгоўцы. Жанчыны і мужчыны паўдзельнічалі ў агульнапольскім жаночым пратэсце, піша poranny.pl.
Натоўп прайшоў па вуліцах з плакатамі: «Думаю, адчуваю, сама вырашаю», «Абортам — не, свабодзе — так» і іншымі. Скончыўся марш мітынгам ля ратушы.
Жанчыны пратэставалі супраць планаў па ўзмацненні жорсткасці законаў аб абортах. Парламент вырашыў працаваць над законапраектам «Стоп аборт», не прымаючы праект «Ратуем жанчын», які прапануе лібералізаваць закон. Жанчыны баяцца, што калі першы праект уступіць у сілу, яны будуць пазбаўлены, сярод іншага, доступ да метаду ЭКА, прэнатальнай дыягностыкі і магчымасці ратавання жыцця дзіцяці яшчэ ва ўлонні маці.
— Я супраць абортаў, — кажа Уршуля. — Але я таксама супраць пакарання жанчын за іх выбар. Калі хтосьці супраць гэтага кампрамісу, які зараз — і які таксама не самы лепшы, хай ідзе ў паліцыю у аддзел непаўналетніх і паглядзіць, што адбываецца з дзецьмі, якіх не любяць. Ён павінен пайсці ў дом дзіцяці - каб убачыць, што адбываецца з непажаданымі дзецьмі. Або прасачыць, адкуль бяруцца самагубствы падлеткаў. З таго, што гэтыя дзеці непажаданыя.
Жанчыны распавядалі аб сваім вопыце: як іх дзеці дапамаглі перадродавыя тэсты, пра выкідышы, пра роды. Пра тое, як баяцца за сваіх дзяцей. І што пратэстуюць, каб іх дзеці маглі жыць у свабоднай краіне.
[cincopa AMBA0tNhcaUK]
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…