Памерлага ў эміграцыі Дзяніса Швыркіна 12 кастрычніка пахавалі на радзіме ў Гродне. У пачатку кастрычніка яму правялі ўскрыццё. Ён памёр 23 верасня праз праблемы з сэрцам.

42-гадовы Дзяніс памёр у эміграцыі, у якую выехаў пасля затрымання ў верасні 2023 года за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. У мужчыны засталася жонка і дачка.

Дзяніс — юрыст, прадпрымальнік, працаваў у МТС, лагістычнай кампаніі, Wildberries. Быў у актывізме са студэнцкіх гадоў. Супрацоўнічаў з арганізацыяй «Ратуша» Аляксандра Мілінкевіча, стварыў адну з першых у Беларусі моладзевых Школ Правоў Чалавека, займаўся рэгіянальнымі выдавецкімі праектамі.

Быў удзельнікам ініцыятыўнай групы па рэгістрацыі партыі «Разам», якую анансавала каманда Віктара Бабарыка, дэлегатам платформы «Сход». Удзельнічаў у перамовах з уладамі горада і сілавікамі як прадстаўнік грамадскасці.

Чытайце таксама: У эміграцыі памёр гродзенскі актывіст Дзяніс Швыркін