Зрабіць Гродна тусовачным і не замінаць людзям спаць? Глядзіце, якія месцы для гэтага пасуюць

У Гродне адкрылася шмат бараў і кафэ. Некаторыя знаходзяцца ў жылых дамах, частка ў непасрэднай блізкасці да іх. Такое суседства часам не радуе не толькі мясцовых жыхароў, але і наведвальнікаў і ўладальнікаў устаноў. Адны хочуць ноччу спаць, іншыя тусавацца да раніцы, трэція зарабляць грошы. Да іх можна дадаць і мясцовыя ўлады, зацікаўленыя ў прыцягненні турыстаў.


“Зажраліся?” Жыхарка цэнтра аб тым, як проста напляваць на іншага чалавека


Дзе ў Гродне можна адкрываць шумныя ўстановы, каб нікому не замінаць?

Тусовачныя дворыкі

Магчыма, большасць гараджан, шпацыруючы па Савецкай або Ажэшкі, нават не задумваюцца, што ў дворыку за ўсімі гэтымі будынкамі шмат прасторы, якая практычна не выкарыстоўваецца.

советская Гродно паб Гринвич савецкая

советская ожешко дворик

Увайсці ў панадворак можна праз арку з боку Ажэшкі з аднаго боку і з Тэльмана з другога (брама там часцей за ўсё зачыненая).

советская тельмана дворик

Калі б установы знаходзіліся ў адным з гэтых будынкаў, яны б ужо сапраўды не перашкаджалі нікому спаць.

советская тельмана дворик

Акрамя таго, у такім дворыку можна праводзіць мерапрыемствы на адкрытым паветры. Іх маглі б арганізоўваць як ужо існуючыя ў гэтых будынках бары і кафэ, так і новыя арандатары.

Як паказала практыка, «Апошняя вечарына лета 2019», арганізаваная ў дворыку «Акцэнта», карысталася вялікай папулярнасцю. Хоць, з-за наяўнасці паблізу жылых дамоў, мерапрыемства можна было праводзіць толькі да 23:00.

Яшчэ адзін патэнцыйна прыдатны панадворак знаходзіцца ў самым пачатку вуліцы Савецкай. Гэта вядомае ў Гродне месца: раней тут была галерэя “Крыга”, а цяпер летам праходзяць “Танцы гарадзенскіх дворыкаў”.

дворик советская крыга танцы гарадзенскіх дворыкаў

У дворыку засталося ўсяго пару жылых кватэр. Калі вырашыць пытанне з перасяленнем жыхароў, у горадзе можа з’явіцца яшчэ адзін тусовочный панадворак. Хутчэй за ўсё, ён стане такім ужо ў наступным годзе – у пустым будынку плануюць адкрыць рэстаран усходняй кухні, а ў адным з падвалаў – кафэ-пякарню.

Яшчэ адзін панадворак, які пакуль зусім не выкарыстоўваецца, знаходзіцца за барам “Карыца”. Гадоў 10-15 таму там праходзілі канцэрты і было шумна. Цяпер, калі ў суседніх будынках няма жыхароў, традыцыю можна было б адрадзіць.

Піўзавод і адміністрацыя раёна

Патэнцыйна цікавае месца, дзе можна размясціць не толькі забаўляльныя ўстановы, але і музеі, гэта былы піўзавод. Праўда, аднаўленне вялікага комплексу, закінутага ўжо шмат гадоў і згарэлага часткова ў 2017 годзе, уляціць у капеечку. Але і ідэй па аднаўленні прапаноўвалі ўжо нямала – ёсць з чаго выбраць.


Як Калючынская не стала тусовачнай вуліцай: чаму жыхары супраць бараў


Прасцей з будынкам адміністрацыі Ленінскага раёна на Савецкай. Пасля пераезду чыноўнікаў, што можа здарыцца ўжо ў 2020 годзе, у цэнтры вызваліцца вялікі нежылы будынак. Там установы змогуць працаваць без абмежавання па часе.

Не толькі консульства

Яшчэ адзін панадворак, у якім можна шумець да раніцы, не замінаючы людзям спаць, знаходзіцца на вуліцы Будзёнага. Тэрыторыя дазваляе нават праводзіць невялікія канцэрты. Лакацыя магла б стаць папулярнай не толькі таму, што там знаходзіцца польскае консульства.

буденного 48а дворик казюки

Пасля рэстаўрацыі для размяшчэння шумных пабаў маглі б згадзіцца старадаўнія падвалы ў цэнтры. Пакуль сапраўды абжыты старадаўні і глыбокі падвал толькі адзін – у кавярні “Раскоша”. Іншыя яшчэ чакаюць свайго інвестара.

З’яўленне тусовачных панадворкаў, падвалаў і нават цэлых тэрыторый былых заводаў магло б стаць «фішкай» нашага горада.
Гараджане атрымалі б яшчэ большую разнастайнасць па установам, а турыстычны патэнцыял горада стаў бы прывабным не толькі для людзей пенсійнага ўзросту, але і для моладзі.


Тры гады бязвізу ў Гродне: новыя кавярні, мала грамадскіх прыбіральняў і расійскі бізнес

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: