“Зажраліся?” Жыхарка цэнтра аб тым, як проста напляваць на іншага чалавека

Гродзенская актывістка Юлія Каляда жыве ў самым цэнтры Гродна – над крамай “Раніца”. Яе суседзі – бары “Мята”, “Гранат” і іншыя, якія пасяліліся ў былым будынку пальчаткавай фабрыкі. Наведвальнікі устаноў не даюць ёй спаць па начах. Менавіта таму яна выдатна разумее людзей з Калючынскай, якія дамагліся абмежавання працы бараў у сваім доме. Але не ўсё з ёй згодны. У дыскусіі ў фэйсбуку ў Руслана Кулевіча многія выказалі меркаванне, што жыхары цэнтра павінны трываць шум – гэта плата за жыццё ў цэнтры. Таму Юлія вырашыла прывесці пару аналогій. Публікуем яе пост без зменаў.


Як Калючынская не стала тусовачнай вуліцай: чаму жыхары супраць бараў


Юлія Каляда
Юлія Каляда

Жыхары Калбасіно зажраліся. Жывуць у выдатным новым раёне, Юбілейнае возера побач, да мяжы бліжэй, чым іншым, а ім яшчэ і школу з дзіцячым садам падавай і грамадскі транспарт забяспечвай… Трэба было сяліцца ў іншым раёне, дзе ўсё ёсць. Вам дарогі пабудавалі, бярыце аўто і вязіце дзіця ў любую школу горада. Малодшых можна бабулі давяраць.

Жыхары Дзевятоўкі маглі б таксама ўзяць машыну і з’ездзіць у лес або любы гарадскі парк, а то бухцяць, што ім свой парк патрэбен (і, Альшанка, дарэчы таксама). Гэта ж спальны раён, там спаць пасля працы трэба, а не па парках шпацыраваць. А ў гэтым месцы лепш яшчэ пару гмахаў паставіць, каб людзі ў патрэбе маглі жыллё атрымаць.

Жыхары Забалаці, Зарыцы чым думалі, калі на ўскраіне зямлю бралі і хаты будавалі? Дарогі ім патрэбныя?! У іх і так маса пераваг. Хай церпяць або самі будуюць. У нас вось у вёсцы асфальту ніколі не было і нічога… жылі, а некаторыя і да гэтага часу жывуць.

На Вішняўцы няма безбар’ернага асяроддзя? А навошта? Раён з развітой інфраструктурай. Сядай у грамадскі транспарт або таксі.
Не падабаецца? Пераязджай. На ровары складана ездзіць?! Адвязі яго на дачу і купі, нарэшце, аўтамабіль.

Бацькам нязручны новы расклад у школах? А мне вось зручны! І дзеці спяць даўжэй і я. Не падабаецца, змяняй працу.

Каго там яшчэ што не задавальняе?! Хопіць скардзіцца! З любой сітуацыяй можна змірыцца або пераехаць/з’ехаць.


ДАІ абяцала разабрацца з машынамі, якія ездзяць па пешаходнай Маставой. Але аштрафавалі толькі двух кіроўцаў

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: