Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:27

У Гродне з’явіцца свая Зыбіцкая? Былая фабрыка цыгарэт і пальчатак ператвараецца ў тусовачнае месца

У Мінску ёсць Зыбіцкая, у Кіеве – “Арэна Сіці”. Ці з’явіцца ў Гродне нешта падобнае? У самым цэнтры ёсць адно месца, якое неўзабаве можна будзе назваць самым жывым і тусовачным. Гэта фабрыка “Акцэнт” на Маставой.

За апошнія два гады колькасць гастра-устаноў у Гродне значна вырасла. Толькі ў будынку пальчаткавай фабрыкі “Акцэнт” сёлета з’явіліся два новыя бары: “SVABODA” і “МЯТА”. Два гады раней там жа з’явіўся гастра-бар “Werden”. А да 2016 года ў будынку “Акцэнта” дзесяцігоддзямі працавала толькі адна “Магнолія”.

Як удалося высветліць Hrodna.life, гэта толькі пачатак. Сама вытворчасць пальчатак з будынка ўжо з’ехала: цяпер іх шыюць у будынку фабрыкі “Элод” на скрыжаванні Валковіча і 1 Мая. Праз гэта на Маставой стала значна больш вольных плошчаў для арэнды.

Яшчэ тры кавярні і бары – і ўсе з летнімі пляцоўкамі

Да канца 2018 года тут павінны адкрыцца яшчэ тры ўстановы, а чацвёртая пакуль у праекце. Усе арандатары – гродзенскія фірмы. Такім чынам, праз год тут можа быць не менш за восем (!) забаўляльных устаноў!

Пакуль што вядомыя толькі меркаваныя назвы трох месцаў: паб “Культура”, бар “Прахадная” і кавярня “Крафт кава”.

У “Акцэнце” расказалі, што ўсе бары жадаюць мець летнія пляцоўкі, аднак пакуль такой магчымасці няма. Акурат зараз ва ўнутраным дворыку вядуцца рамонтныя работы. Ён з часам павінен будзе ператварыцца ва ўтульнае месца, у якім можна будзе пасядзець, як у кавярнях у Заходняй Еўропе.

У Гродне з’явіцца свая Зыбіцкая? Былая фабрыка цыгарэт і пальчатак ператвараецца ў тусовачнае месца

“База” яшчэ лідар, але ці надоўга?

Пакуль планы па пераўтварэнні “Акцэнта” ў своеасаблівы “забаўляльна-гастранамічны кластар” яшчэ не рэалізаваныя, месцам з самай вялікай канцэнтрацыя забаўляльных устаноў застаецца “База” і прылягаючыя да яе пляцоўкі. Але ў іх ёсць істотны для многіх наведнікаў мінус – яны далёка ад цэнтра горада.

Чытайце яшчэ:  Пустая Савецкая, тусовачная Замкавая і аншлаг на Леніна: чым жыве начны Гродна

У Гродне з’явіцца свая Зыбіцкая? Былая фабрыка цыгарэт і пальчатак ператвараецца ў тусовачнае месца

Даведка

Будынак пальчаткавай фабрыкі “Акцэнт” будаваўся пачаткова як тытунёвая фабрыка Шарашэўскага. Да 1880-х яна ператварылася з невялікага сямейнага прадпрыемства ў буйную вытворчасць, якая займала цэлы квартал у цэнтры горада. Там працавала каля 1500 чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны, з 1967 года, у будынку знаходзілася вытворчасць пальчатак. Цяпер усе памяшканні там здаюцца ў арэнду.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: