Уласнікі гродзенскіх кавярняў «Крепкий чёрный» и «Крепкий белый» адкрылі ў Мінску новую кавярню — «Чёрно-белый». Адкрыццё адбылося 24 сакавіка 2024 года.

Гродзенцы адкрылі ў Мінску кавярню насупраць Нацыянальнай бібліятэкі
Кавярня «Черно-белый» у Мінску. Крыніца: Instagram/pink.panter.here

Кавярня размяшчаецца насупраць Нацыянальнай бібліятэкі на вуліцы Мсціслаўца, 10. Новая кавярня веган-, пэтс- і фрыланс- фрэндлі. Там прапануюць вегетарыянскую ежу, туды пускаюць з жывёламі, а таксама не супраць, каб там працавалі фрылансеры.

«Да нас можна з ноўтбукам — сядзіце колькі хочаце, але толькі, калі ласка, за вялікім сінім сталом», — напісалі на ўваходзе ў кавярню.

Кавярня працуе ў тэставым рэжыме з 8:00 да 23:00.

Што па чым у «Черно-белым»?

У меню ёсць сняданкі, а таксама карта кавы. Там можна замовіць сырнік альбо панкейкі за 15 рублёў. Сэндвіч з беконам будзе каштаваць 18 рублёў, а вялікі сняданак — 24 рублі. Цана за каву пачынаецца ад 5 рублёў.

У Гродне працуюць чатыры гады

Кавярню «Крепкий Чёрный» у Гродне адкрылі ў траўні 2020 года ў гандлёвым цэнтры Kazzarma Mall. Установа пазіцыянуе сябе як «pets friendly». Яны спецыяльна вырашылі адкрыцца ў жылым мікрараёне і працуюць «з веганскім ухілам». У буднія дні кавярня пачынае працаваць з 8.00 раніцы.
Другую кавярню — «Крепкий белый» гродзенцы адкрылі ў кастрычніку 2022 года на вуліцы Замкавай, 12. Яе размясцілі на другім паверсе бізнес-цэнтра «На Замкавай».