29 кастрычніка ў Гродне ў тэставым рэжыме пачала працаваць кавярня “Кирпич и Зерно”. Яна знаходзіцца па вул. Парыжскай Камуны, 2 – раней там была кавярня “Кавалава”. 

Меню кавярні ў сацсетках пакуль не паказалі. Да гэтага ўладальнікі шукалі пастаўшчыкоў дэсертаў – верагодна, іх і можна там знайсці. 

У інтэр’еры ёсць, што лагічна, цэгла. Таксама выкарыстоўваюць жывыя кветкі.

Карыстальнікі крытыкавалі назву кавярні ў сацсетках-палічылі яго банальным. У сторыс кавярні актыўна рэпосцяць тых, хто ўжо паспеў пратэставаць каву адтуль – пакуль усе задаволеныя.