Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям’ю»

У нядзелю 22 верасня ў рэдакцыі Hrodna.life прайшла сустрэча чытачоў з госцяй з Ізраіля, Рут Маркус. Яна прафесарка матэматыкі, а гісторыю Гродна вывучала сама і прысвяціла ёй шмат гадоў. Цяпер у Рут адзін з самых вялікіх яўрэйскіх архіваў пра Гродна. На сустрэчы жанчына распавяла пра свае гродзенскія карані і яўрэйскае жыццё горада да Другой сусветнай вайны.

Для Рут Маркус гэта восьмы прыезд у Гродна. Ён стаў адным з самых лепшых. У Беларусь жанчына ўпершыню прывезла сваіх траіх унукаў, каб пазнаёміць з радзімай продкаў, а таксама паказаць горад, пра які яны шмат разоў чулі, але ніколі не бачылі.

Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»
Рут Маркус з унукамі на вуліцы Васілька

Бацька пераехаў у Гродна і быў лідарам сіанісцкага руху 

Рут нарадзілася ў Тэль-Авіве, яе продкі з боку маці перабраліся ў Палестыну з Вільні. Бацька  быў родам з мястэчка Лунна, але сваю маладосць правёў у Гродне.

«У 1925 годзе мой бацька пераехаў у Гродна і пяць гадоў вучыўся ў яўрэйскай гімназіі” Тарбут “. Яго клас быў першым выпускам у гэтай гімназіі. Навучальная ўстанова была размешчана на вуліцы Лістоўскага, сёння там знаходзіцца музычная школа (Кірава, 40). Таксама мой бацька быў вельмі актыўным удзельнікам сіянісцкага руху ў Гродне (палітычны рух, мэтай якога з’яўляецца аб’яднанне і адраджэнне яўрэйскага народа на яго гістарычнай радзіме – у Ізраілі – рэд). Бацька быў кіраўніком руху да 1932 года, пакуль не з’ехаў у Палестыну».

Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»
Рут Маркус. На сустрэчу з ёй у рэдакцыю Hrodna.life прышлі чытачы і гродзенскія старажылы, героі кнігі “Горад адзін, успаміны розныя”.  Рут Маркус –  пастаянная чытачка Hrodna.life . Яна заўжды кансультуе аўтараў па яўрэйскай тэматыцы гісторыі Гродна. Таксама яна вядзе перапіску з нашчадкамі яўрэяў з Гродна, якія зараз жывуць у іншых краінах. Некалькі матэрыялаў яна напісала і для  Hrodna.life.

Падчас сустрэчы спявалі песні і ўспаміналі Гродна 

У 1937 годзе ў Палестыне бацька Рут сустрэў сваю будучую жонку, яны пражылі ўсё жыццё ў Тэль-Авіве. У гэты горад таксама пераехалі і сёстры бацькі з Польшчы.

«Падчас сустрэч яны часта ўспаміналі Гродна і раку Нёман, спявалі песні на ідыш, іўрыце і рускай мове, якую вывучылі ў юнацтве. Са слязамі на вачах ўспаміналі свайго бацьку, які памёр у 1934 годзе і іншых сваякоў з Польшчы, якія загінулі падчас Холоксту».

Паспела сфатаграфаваць млын

Некалькі блізкіх сваякоў бацькі Рут ў розны час пераязджалі з Лунна ў Гродна. Сярод іх быў і Ашэр Касоўскі, уладальнік паравога млына ў Гродне. Будынак знаходзіўся на вуліцы Васілька і быў знесены ў 2007 годзе.

«Да гэтага часу многія будынкі на сучаснай вуліцы Кірава нагадваюць мне пра сям’ю. Гімназія “Тарбут”,  дом Ашэра Касоўскага.

Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»Рут з унукамі каля дома Ашэра Касоўскага 

А побач на вуліцы Васілька ёсць месца, дзе быў млын Ашэра і супраць зносу якога змагаліся мясцовыя жыхары. Яшчэ падчас свайго першага візіту ў Гродна ў 2006 годзе я паспела яго сфатаграфаваць».

Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»
Моладзь Гродна бараніла млын, але яго ўсё роўна знеслі ў 2007 годзе
Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»
Рут на вуліцы Васілька. Зараз на месцы млына будюць літоўскае генконсульства

Гродна – другі дом

Рут вывучае гісторыю сваёй сям’і напрацягу 13 гадоў і цяпер працуе над кнігай. Магчыма, з яе прэзентацыяй таксама прыедзе ў Гродна і Лунна.

«За ўвесь гэты час я сабрала вялікую колькасць інфармацыі пра сваю сям’ю, а таксама розных фатаграфій і старых лістоў, звязаных з Гродна і Лунна. Цяпер я пішу кнігу пра сям’ю Касоўскіх. Я вельмі задаволеная сваім чарговым прыездам. У гэты раз прывезла з сабой ўнукаў, каб яны ўбачылі месцы, адкуль пайшлі іх сямейныя карані. Для мяне Гродна – другі дом. Я вельмі люблю хадзіць па вуліцах гэтага горада, успамінаць сям’ю і даваенную яўрэйскую суполку. А як быў бы рады мой бацька, калі б ведаў, што я сёння сяджу з гродзенцамі на Кірава і распавядаю пра сваю сям’ю…».

Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»
Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»
Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»
Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»
Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»
Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»
Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»
Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям'ю»

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: