38-гадовага жыхара Гродна Юрыя Ядкоўскага асудзілі па дзвюх крымінальных артыкулах за «абразу» Аляксандра Лукашэнкі і «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе «Наша Ніва».

Ядкоўскі атрымаў юрыдычную адукацыю ў Беларускім інстытуце правазнаўства. Пасля заканчэння ВНУ працаваў па спецыяльнасці, апошняе вядомае месца працы — гродзенская кампанія «Апіс Плюс», якая займаецца ўстаноўкай дзвярэй і аказаннем бытавых паслуг.

Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, ён таксама вывучаў праграмаванне, праходзіў профільныя курсы і спрабаваў змяніць сферу дзейнасці, разглядаючы працу ў IT.

Затрыманне і суд

Юрыя Ядкоўскага затрымалі ў 2025 годзе і заключылі пад варту ў СІЗА. Справу разглядаў Гродзенскі абласны суд.

Па выніках разбору яго прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) і ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). Юрыю Ядкоўскаму прысудзілі калонію або хімію з накіраваннем — дакладны прысуд невядомы.

Па даных сайта dissidentby, ён знаходзіцца ў спісе экстрэмістаў, што значыць, што для яго дзейнічаюць абмежаванні на працягу пяці гадоў пасля пагашэння судзімасці. Напрыклад, забаронена працаваць на дзяржслужбе, займацца педагогікай, выдаваць кнігі, валодаць зброяй і праходзіць вайсковую службу (акрамя мабілізацыі).

Таксама ёсць абмежаванні па фінансавых аперацыях, могуць быць складанасці з працаўладкаваннем у наступным.