Карыснае

Паплаваць на сапбордах, учыніць водны бой і пакінуць пасланне незнаёмцу. Што можна паспець зрабіць да канца лета

Да канца лета засталося 10 дзён. Каб вам не прыйшлося шкадаваць, што вы не паспелі зрабіць нешта запамінальнае, прапануем ідэі, як правесці гэтыя дні весялей. Захавайце сабе наш to-do list!

1.

Сустрэць заход або світанак. Але не проста так, а праплываючы па Ласасянцы і возеры Юбілейным на сапбордзе.

2.

Купіць вадзяны пісталет ці проста напоўніць паветраныя шарыкі вадой — і зладзіць водны бой з сябрамі.

3.

Схадзіць на вечарынкі ў гродзенскіх дворыках. Самыя тусовачныя: вул. Вялікая Траецкая, 37, вул. Савецкая, 5 і вул. Маставая, 31. Або знайсці тэматычныя вечарыны ад устаноў Гродна.

Чытайце таксама: Дзе тусіць у Гродне летам: гайд па гродзенскіх дворыках

4.

Паспрабаваць незвычайны летні ліманад або халодную каву з відам на Гродна. Напрыклад: на пляцоўцы каля Новага замка, каля кавярні «Наше место» ці побач — каля ратонды.

5.

Паглядзець фільмы на свежым паветры. Бясплатна кіно паказваюць з пятніцы па нядзелю ў цэнтры Гродна на летняй пляцоўцы кінатэатра «Чырвоная зорка» і на возеры Юбілейным у аўтакінатэатры.

6.

Напісаць мілую запіску з пажаданнем ці ідэямі, як і што можна зрабіць ці паспрабаваць наступным летам. А потым пакінуць яе паміж старонак у кнігарні.

7.

Дамовіцца з сябрамі пайсці ў парк ці лес, выключыць тэлефоны на некалькі гадзін і проста атрымліваць асалоду ад спеваў птушак, цішыні і размоваў адзін з адным.

8.

Напісаць пару ідэй таго, што вы хочаце зрабіць наступным летам. І пакінуць іх у кішэні шорт. Рабіць гэта лепш пасля прання, а не да.

9.

Запісацца на майстар-класы па маляванні, лепцы з гліны ці туды, куды вы даўно планавалі пайсці, але адкладалі.

10.

Зрабіць летнюю фотасесію з кавуном, у вадзе ці ў полі на фоне снапоў.

11.

Разабраць у тэлефоне ўсе фоткі і відэа і змантаваць з іх ролік як адзін успамін пра гэтае лета.


Калі гэтых ідэй вам падалося мала, паглядзіце нашу старую падборку, чым заняцца да канца лета. Многія ідэі з яе ўсё яшчэ актуальныя сёння!

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025