Мы распыталі ў гродзенскіх кнігарнях, якія дзіцячыя кнігі карысталіся попытам летам. У спіс патрапілі беларускамоўныя і рускамоўныя кнігі, замежныя аўтары, народныя казкі і… хрэстаматыі.
1. «Паляванне на ліса», Свэн Нурдквіст
Серыя кніг шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста пра Пэтсана і Фіндуса традыцыйна знаходзіцца ў топе продажаў «Бэбібук». Гісторыі пра бурклівага дзядка і коціка-гарэзу палюбіліся шматлікім маленькім гродзенцам. Гэта добрыя і вясёлыя гісторыі, вучаць сяброўству, узаемадапамозе, любові. Ілюстрацыі ў кнігах пацешныя, са мноствам дэталяў, дзеткі любяць іх разглядаць. Кнігі прадстаўлены на рускай і беларускай мовах, і іх тыражы вельмі хутка сканчаюцца.
2."Груфала", Джулія Дональдсан і Аксель Шэфлер
«Груфала» — сучасны «калабок» з цудоўнымі ілюстрацыямі. Вось ужо 10 гадоў гэтая кніга выдаецца на рускай мове з нязменным поспехам.
3. «Яблочки-пятки», Анастасія Арлова
Маляўніча ілюстраваная кніга вершаў Анастасіі Арловай для самых маленькіх. Карыстальнікі пакідаюць на сайтах шмат добрых водгукаў пра кнігу.
4. «Сказки о мастерах и ремёслах»
Кніга з серыі «Караван казак» выдавецтва «Рэдкая птушка». Тут сабраны казкі народаў свету пра самых розных майстроў і рамеснікаў, ад краўцоў і цесляроў да ювеліраў і чырванадрэўшчыкаў. У розных краінах яны называюцца па-рознаму, але заўсёды і ўсюды высока цэняцца сапраўднае майстэрства, умелыя рукі і адданасць справе. Легенды, прымаўкі і цікавыя факты з гісторыі вы знойдзеце ў каментарах да кожнай казкі.
5. «Дети стеклодува», Марыя Грыпэ
«Дети стеклодува» — шведская казка, наскрозь працятая скандынаўскай міфалогіяй, яна напоўненая загадкавымі дэталямі, таямнічымі падрабязнасцямі і бясконцай колькасцю сэнсаў. Марыя Грыпэ — адно з найважнейшых імёнаў у гісторыі сусветнай літаратуры для дзяцей, яе кнігі атрымалі мноства літаратурных узнагарод і перакладзены на шматлікія мовы.
1. «Маленькі прынц», Антуан дэ Сэнт-Экзюперы
Вядомая казка для дзяцей, якую варта перачытаць дарослым. Кніга напоўнена глыбіннымі і адначасова простымі сэнсамі, а цытатамі з «Маленькага прынца» размаўляе шмат людзей.
[irp posts="29 035″ name="Каралеўскі прыём для Маленькага прынца". Гродзенскі паказ фільма ў беларускамоўнай агучцы прайшоў з аншлагам"]
2. «Паляванне на ліса», Свэн Нурдквіст
3. Чытанка для маленькіх
Кнігу склалі як аўтарскія, так і народныя творы. Чытачы знойдуць у ёй добра вядомыя «Каток — залаты лабок», «Пшанічны каласок», «Рукавічку», а яшчэ аўтарскія казкі Янкі Брыля «Жыў-быў вожык», «Страшная казка пра страшнага звера» Івана Бурсава ды іншыя. Таксама ў ёй надрукаваныя дзіцячыя вершы беларускіх класікаў і сучасных аўтараў.
4. «Хутчэй, Мама Му!», Юя Вісландэр і Свэн Нурдквіст
Юя Вісландэр — вядомая шведская дзіцячая пісьменніца, сябра Шведскай дзіцячай акадэміі. Яе кнігі пра Маму Му і Крумкача былі перакладзеныя больш чым на 30 моваў свету. Выдавецтва «Мастацкая літаратура» пачало друкаваць па-беларуску серыю кніг пра Маму Му ў 2012 годзе.
5. «Караліна», Ніл Гэйман
«Караліна» — дзіцячая аповесць, напісаная ў 2002 годзе брытанскім пісьменнікам Нілам Гэйманам. Кніга атрымала шаснаццаць прэстыжных літаратурных прэміяў, у тым ліку прэмію Х’юга за лепшую аповесць, прэмію Брэма Стокера за лепшы твор для маладых чытачоў і прэмію Локуса за лепшую аповесць для падлеткаў. «Караліна» перакладзеная на 30 моваў, па ўсім свеце прададзена болей за мільён асобнікаў гэтай кнігі.
Па сюжэце кнігі дзяўчынка Караліна Джонс трапляе ў іншы сусвет, у якім яна сустракае падобныя, але і дзіўнавата адрозныя ад сапраўдных свой дом, сваіх маці і бацьку. Цудоўнае падарожжа хутка ператвараецца ў змаганне за права застацца сабой, за права жыць, за магчымасць выратаваць сваіх бацькоў, за шанец вярнуцца. І разлічваць у гэтай барацьбе можна толькі на сябе.
1. Серыя «Моя любимая книжка»
Гэта серыя тонкіх недарагіх дзіцячых кніжак з маляўнічымі ілюстрацыямі, сярод якіх ёсць і кітайскія, і беларускія казкі, і аўтарскія апавяданні для дзяцей.
2. Серыя «Библиотека начальной школы»
У серыі выйшлі апавяданні і аповесці для малодшага школьнага ўзросту рускіх, беларускіх ды іншых аўтараў.
3. Серыя «Хрэстаматыя для пазакласнага чытання»
Серыя «Хрэстаматыя для пазакласнага чытання» — гэта зборнікі вершаў, казак, аповесцяў і апавяданняў з асноўнага спісу пазакласнага чытання вучняў 1−5 класаў агульнаадукацыйнай школы. Усе творы падзеленыя па жанрах і прызначаны для самастойна чытання і чытання ў школе.
4. Серыя «У свеце казак»
У серыі выйшлі казкі розных народаў для самых маленькіх.
5. Серыя «Книги — мои друзья»
Серыю рэкамендавана для дашкольнікаў, малодшых школьнікаў і іх бацькоў. У серыі выдадзены творы рускіх і замежных пісьменнікаў, казкі, быліны і міфы. Яркія каляровыя ілюстрацыі спадабаюцца і дзецям, і дарослым.
[irp posts="26 156″ name="15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў"]
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…