Хто не любіць Гродна, той проста тут яшчэ не быў! Мы праўда так лічым. Распачынаем гэты праект, каб яшчэ больш людзей па-за межамі Беларусі даведаліся, як тут файна. Мы запрасілі гродзенцаў распавесці пра любімыя месцы горада па-англійску, каб зрабіць інфармацыю больш даступнай для замежнікаў, ахвотных наведаць бязвізавы Гродна.

Гэта не навуковы праект і не энцыклапедычны даведнік. Мы імкнемся прадставіць будучым гасцям горада яго чалавечае вымярэнне — сапраўдныя эмоцыі сапраўдных людзей, каторыя любяць месцы, пра якія распавядаюць.

Калі вы таксама маеце жаданне далучыцца да праекта — пішыце нам на info@hrodna.life або ў сацыяльных сетках. Дапаможам з англійскай мовай і арганізуем здымкі. Раскажам усім пра горад, у якім мы жывём.

Над праектам працуюць:

Ірына Новік — каардынатар праекта, ідэйны натхняльнік, аператар и мантажор відэаздымкі

Таццяна Салаўёва — выкладчык англійскай мовы, мадэратар ангельскага дыскусійнага клуба Move On.