Разам з трыма гродзенскімі кнігарнямі мы склалі спіс кніг, якія варта прачытаць (у некаторых выпадках — праглядзець) кожнаму гродзенцу. Яны таксама могуць стаць добрымі падарункамі і знаёміць з горадам гасцей. Ёсць як сур’ёзныя гістарычныя працы, так і маляўнічыя фотаальбомы.

Этнакрама «Цудоўня»

1. «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада»

Аўтары: Алесь Госцеў, Аляксандр Дабрыян, Віталь Карнялюк, Святлана Марозава, Андрэй Чарнякевіч, Вячаслаў Швед

Добра ілюстраваны даведнік па Гродне, напісаны ў выглядзе падручніка. Кніга складаецца з параграфаў, пасля якіх ідуць пытанні і заданні. Пасля выхаду кнігі да аўтараў з’явіліся прэтэнзіі з боку дзяржаўных службаў: чаму кніга заканчаецца на 90-х гадах, чаму няма параграфа пра сучаснасць, чаму там толькі бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня? Некаторых выкладчыкаў у выніку звольнілі з універсітэту. А кніга істотна вырасла ў цане і стала рэдкасцю.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

2. «Нараджэнне беларускай Гародні»

Аўтар: Андрэй Чарнякевіч

Гаворка ў кнізе ідзе пра паўстанне беларускай свядомасці як з’явы нацыянальнага маштабу. Тут выдатна адлюстроўваецца атмасфера часу, у якой існавалі беларускія актывісты — моцны ціск знешніх сілаў у выглядзе бальшавікоў і палякаў, тонкая гульня дзеля ўмацавання пазіцый з літоўцамі і ўкраінцамі.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

3. «Рыцары і дойліды Гародні»

Аўтар: Алесь Краўцэвіч

Кніга складаецца з трох навэлаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследванням сярэднявечнай Гродзеншчыны, гродзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар’еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гродна.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

4. «Гародня Х-ХХ ст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам»

Аўтары: Пшэмыслаў Баравік, Юры Гардзееў, Аляксандр Ерашэвіч, Аляксандр Краўцэвіч, Ян Ежы Мілеўскі, Андрэй Павач, Аляксандр Радзюк, Вольга Сабалеўская, Віктар Саяпін, Аляксандр Смалянчук, Вячаслаў Швед

Адзінаццаць гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый. Аўтары паставілі перад сабой мэту не толькі паказаць уласнае разуменне падзеяў, але і ўзаемна ўшанаваць польскі і беларускі ўнёсак у развіццё Гродна. Адначасова належная ўвага ў кнізе нададзена габрэйскай суполцы, якая была значным дэмаграфічна-эканамічным чыннікам горада ад сярэднявечча да ХХ ст. Кніга складаецца з арыгінальных тэкстаў, створаных адмыслова для гэтай кнігі і ўкладзеных у чатыры раздзелы: «Х — XV стст. Горад рыцараў, дойлідаў і гандляроў»; «XV — XVIIIстст. Каралеўскі горад пад Магдэбургскім правам»; «Канец XVIII — пачатак ХХ ст. Горад супраць Імперыі»; «ХХ стагоддзе. Змаганне за горад».

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

5. Кнігі Віктара Саяпіна

Апошняя кнігу, якую выдаў аўтар — «Гродна i гродзенцы 1944−74». Кнігі гродзенскага краязнаўцы раяць шмат у якіх кнігарнях, але іх цяжка набыць, бо заканчваюцца раней надрукаваныя наклады. Дарэчы, кнігі Віктара Саяпіна могуць стаць даступнымі і для людзей са слабым зрокам.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

Кнігарня «Прометей»

1. Фотаальбомы «Гродненская земля с высоты птичьего полета» і «Гродно»

Аўтар: Аляксандр Ласмінскі

У першым выданні чытачам з вышыні птушытага палёту адкрыцца прыгажосць нашага цудоўнага вугалка Беларусі: яго дзівосная прырода, велічныя помнікі архітэктуры, сучасныя гарады і вёскі. Другое выданне прадстаўлена на чатырох мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай. Аўтар вядзе чытачоў па сучасным горадзе, знаёміць са славутасцямі і гісторыяй горада.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

2. «Гродна. На заходняй мяжы Айчыны»

Аўтар: Навум Гальпяровіч, Наталля Ваніна

Кніга з серыі «Гарады Беларусі» пра Гродна — горад, у якім гарманічна спалучаюцца гістарычная і сучасная часткі, пра людзей, якія ўславілі не толькі Гродзеншчыну, але і ўсю нашу краіну.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

3. «Гродно — город королей»

Аўтар: Людміла Кебіч

Аматарам гісторыі і падарожжаў кніга дае магчымасць здзейсніць перамяшчэнне ў часе, раскрыць невядомыя старонкі гісторыі Гродна, адчуць дыханне мінулых стагоддзяў і рытм сённяшніх дзён.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

4. «Гродно: книга в подарок»

Аўтар: Ілля Мельнікаў

Кніга перанясе ў атмасферу старажытнага горада, дзе гарманічна перапляліся мінулае і сучаснае, гісторыя і сучаснасць. Кніга адрасавана як гродзенцам, так і гасцям горада, а таксама ўсім, хто цікавіцца асаблівасцямі і лёсам роднага краю.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

5. «Нараджэнне беларускай Гародні»

Аўтар: Андрэй Чарнякевіч

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Андрэя Чарнякевіча распавядае пра фармаване ў Гродне аднаго з галоўных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ стагоддзя. На падставе малавядомых архіўных і друкаваных крыніц аўтар стварае шырокую панараму сацыяльна-палітычнага жыцця даваеннага горада, апісвае яго беларускае аблічча на фоне бурлівых падзей, звязаных са шматлікімі зменамі ўлады і ўсталяваннем новых парадкаў. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага нацыянальнага руху, а таксама мінулым Гродна і рэгіёну.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

6. «Под крылом Коложи»

Аўтар: Андрэй Павач

У выданні аўтар паказвае гісторыю Гродна праз гісторыю аднаго помніка — Каложы. Таму гісторыя горада прадстаўлена ад 1180-х, калі паўстала царква, да самага канца савецкага перыяду, калі яе вярнулі вернікам. Андрэй Павач лічыць, што паміж лёсамі царквы і ўсяго горада існуе нейкая містычная сувязь.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

Кнігарня «Раніца»

1."Нараджэнне беларускай Гародні"

Аўтар: Андрэй Чарнякевіч

2. «Канфесійная гісторыя Беларусі»

Аўтар: Эдмунд Ярмусік

У дапаможніку разглядаюцца важнейшыя этапы і падзеі канфесійнай гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасці. Аналізуецца дзейнасць на беларускіх землях важнейшых канфесій: праваслаўя, каталіцызму, пратэстантызму, мусульманства, іўдаізму. Раскрываецца іх роля ў гістарычным, грамадска-палітычным, сацыякультурным развіцці грамадства.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

3. «Известные уроженцы Гродненской области»

Аўтар: Алесь Госцеў

Кніга змяшчае разгорнутыя біяграфіі вядомых навукоўцаў, медыкаў, педагогаў, пісьменнікаў, мастакоў, музыкаў, рэлігійных дзеячаў, якія нарадзіліся на Гродзеншчыне. У дадатках падаецца старажытная гісторыя Прынёмання.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

4. «Гродно. Градостроительное наследие Беларуси»

Аўтар: Юры Кішык

Кніга расказвае пра архітэктурна-мастацкія каштоўнасці структуры Гродна, якія склаліся гістарычна. У ёй асвятляецца працэс фарміравання плана і сілуэту горада, сістэмы архітэктурных дамінант і шэраговай забудовы, а таксама кампазіцыйна-прасторавых сувязяў, якія іх аб’ядноўваюць.

15 кніг, якія фармуюць брэнд Гродна: версіі прыватных і дзяржаўных кнігарняў

А якія кнігі вы лічыце самымі важнымі выданнямі пра Гродна? Пішыце ў каментарыях!