У Threads гродзенка паскардзілася, што горад не прыстасаваны пад маленькіх дзяцей. Дзяўчына адзначыла адсутнасць дзіцячага меню, неабсталяваную пад каляскі інфраструктуру, а таксама недахоп дзіцячых цэнтраў. У каментарах знайшліся супрацьлеглыя думкі.
«Сядзець дома, вядома, класна, але і схадзіць таксама некуды хочацца і кожны раз проста расчараванне», —паскардзілася гараджанка. Жанчына дадала, што дзіцячае меню знайшла толькі ў дзвюх установах.
У каментарах адны карыстальнікі параілі гараджанцы прыдатныя для дзяцей установы, іншыя – пагадзіліся з меркаваннем гродзенкі.
«А зараз уявіце, што ў вас падвойная каляска. Наш горад для такога наогул не створаны», – лічыць адна з удзельніц абмеркавання.
Дзе ў Гродне паесці з дзецьмі: парады мам
«Нам спадабалася ў траторыі “Наполи”. Ёсць невялікая дзіцячая зона з мульцікамі, стульчыкі для самых маленькіх. І нягучна ў памяшканні», — напісала адна з карыстальніц.
«Выдатнае дзіцячае меню ў рэстаране “Бакст” (курыная катлета наогул без солі і спецый), “Хинкальня” у Трыніці (макароны з ялавічынай наш топ і агароднінныя палачкі)», — дадала іншая гараджанка.
«У “Беконе” вельмі класнае дзіцячае меню, бралі нашаму, з’еў усё за ўра: і агароднінныя палачкі, і катлета з пюрэ, і супчык з вермішэллю ёсць. Яшчэ ў “Терре” у Трыніці добрая дзіцячая зона і таксама вялікае дзіцячае меню для выбару», – распавяла карыстальніца.
Якія ўстановы Гродна прыстасаваны пад каляскі
Таксама ўдзельніцы абмеркавання падказалі ўстановы, куды зручна заязджаць з каляскай. Параілі кафэ Mood: “побач летка і агароджаная тэрыторыя – дзеці могуць пабегаць. Унутры з каляскай цесна, але можна прыстасавацца за столікам у кутку”.
Другое месца – кавярня MakaRonin, там ёсць абгароджаная прасторная тэраса.
Чытайце таксама: Дзе ў Гродне ёсць развіваючыя цэнтры для дзяцей?


