Час для летніх пасядзелак на тэрасах хутка пачнецца. Побач з установамі з’яўляюцца столікі, крэслы і навесы. Hrodna.life даведаўся, якія ўстановы ў цэнтры Гродна ўжо выставілі свае летнія тэрасы. У першай частцы: рэстараны і кафэ. 

Рэстабар “Гранат” 

Рэстабар “Гранат” знаходзіцца на вуліцы Маставой, 31. У меню ёсць ланчы, пасты, сушы.

Летняя пляцоўка: драўляны насціл са столікамі і лавамі з падушкамі, накрытымі парасонамі.

Час працы:

Панядзелак – чацвер: 12:00 – 01:00
Пятніца: 12:00 – 05:00
Субота: 16:00 – 05:00
Нядзеля: 16:00 – 01:00

Летнія тэрасы 2022: якія рэстараны і кафэ Гродна выставілі вулічныя пляцоўкі
Рэстабар “Гранат”. Фота: Hrodna.life

Гастрабар “Верден”

“Гранат” – не адзіны рэстаран, які размяшчаецца ў будынку былой пальчаткавай фабрыкі на Маставой, 31. Там ёсць кавярні, рэстараны, бары. Адзін з іх – гастрабар “Вердэн”.

Летняя пляцоўка: столікі і лавы з подушкамі наўпрост на тратуары. Замест парасонаў – адзін вялікі дах з тканіны, які можна складваць і раскладваць пры патрэбе.

Час працы:

Панядзелак – чацвер: 08:00 – 00:00
Пятніца – субота: 08:00 – 02:00
Нядзеля – 08:00 – 00:00

Летнія тэрасы 2022: якія рэстараны і кафэ Гродна выставілі вулічныя пляцоўкі
Гастрабар “Верден”. Фота: Hrodna.life

Лаўнж-кафэ “Барашка”

Лаунж-кафэ “Барашка” спецыялізуецца на ўсходняй кухні, але ў меню прадстаўлены таксама еўрапейскія стравы. Кафэ знаходзіцца на вуліцы Калючынскай, 23.

Тэраса: закрыты прашклёны “акварыум”, праз якіх амаль нічога не бачна.

Час працы:

Панядзелак – чацвер: 11:00 – 23:00
Пятніца – субота: 11:00 – 01:00
Нядзеля – 12:00 – 23:00

барашка лаунж-кафе
Лаунж-кафэ “Барашка”. Фота: Hrodna.life

Піцэрыя “Форно”

Піцэрыя на 1-ай Працоўнай вуліцы, 10 вядома тым, што піцу там гатуюць у італьянскай печы на дровах. Ды і гаспадар – сам італьянец.

Летняя тэраса: стандартныя драўляныя сталы і крэслы, а таксама парасоны ад “Лідскага”.

Час працы:

Панядзелак – чацвер: 12:00 – 23:00
Пятніца – субота: 12:00 – 00:00
Нядзеля: 12:00 – 23:00

форно пиццерия
Піцэрыя “Форно”. Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: Справа «з агеньчыкам». Сіцыліец прыехаў у Гродна гатаваць італьянскую піцу на жывым агні

Рэстабар “Пабло”

Рэстабар “Пабло” размяшчаецца на вуліцы Савецкай, 13. Побач – моладзевы цэнтр “Гродна”.

Летняя тэраса складаецца з дзвюх частак: крытага загончыка (ці то “акварыума”, ці то “цялятніка”) і крэслаў са стылёвымі столікамі-бочкамі. Пры патрэбе пляцоўка абаграваецца.

Час працы:

Панядзелак – чацвер: 09:00 – 01:00
Пятніца – субота: 09:00 – 02:30

пабло рэстобар
Рэстабар “Пабло”. Фота: Hrodna.life

Летняя тэраса Клевер 

Летняе кафэ “Клевер” знаходзіцца побач з гандлёвым домам “Нёман” на вуліцы Савецкай, 27. Мае выгляд вялікага драўлянага памосту, агароджанага драўляным плотам-сетачкай. Асабліва вылучаюцца вялізныя парасоны нетыповай формы – візітная картка “Клевера”.

Час працы:

Панядзелак – чацвер: з 10:00 да 23:00
Пятніца – субота: з 10:00 да 00:00

клевер летняя терасса
Летняя тэраса “Клевер”. Фота: Hrodna.life

Кафэ “Street food”

Побач з летняй тэрасай “Клевер” у траўні 2022 года адкрылася кафэ “Street food”. Там можна паесці шаўрму, бургеры, хот-догі, а таксама закускі. 

Пляцоўка: вялікы крыты памост з вялікім сталамі і канапамі ды асобнымі меншымі столікам з высокімі крэсламі. У агароджы вакол пляцоўкі – жывыя кветкі ў гаршках.

Час працы: 

Панядзелак – Нядзела: 12:00 – 23:00

Street food кафэ
Кафэ “Street food”. Фота: Hrodna.life

Лаўнж-кафэ “Крыша Мира”

Лаўнж-кафэ размяшчаецца на даху гандлёвага дома “Нёман”. Падняцца туды можна толькі на панарамным ліфце альбо па лесвіцы ў будынку ўнівермага. Падказка ад Hrodna.life: калі да ліфта чарга, то ўнутры будынка ёсць яшчэ тры (!) ліфты: на іх можна даехаць да апошняга паверху, а далей прайсці праз “Большой буфет” і выйсці па лесвіцы на дах. Эканомія часу!

Час працы:

Панядзелак – чацвер: 10:00 – 23:00
Пятніца – субота: 10:00 – 00:00
Нядзеля: 10:00 – 23:00

Летнія тэрасы 2022: якія рэстараны і кафэ Гродна выставілі вулічныя пляцоўкі
Лаўнж-кафэ “Крыша мира”. Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: Стары горад як на далоні: на даху ГД «Нёман» адкрылася назіральная пляцоўка і кафэ

Рэстарацыя “Беласток”

Знаходзіцца таксама побач з гандлёвым домам “Нёман”: у падвале будынка на вуліцы Віленская, 2. У летні час выстаўляе сваю вулічную пляцоўку побач з уваходам у рэстарацыю.

Час працы:

Панядзелак – чацвер: з 11:00 да 23:00
Пятніца – субота: з 11:00 да 01:00

Белосток гродно ресторан
Рэстаран “Беласток”. Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: Вяртанне легенды: рэстаран «Беласток» зноў адкрыюць у цэнтры Гродна

Кафэ “Хотей”

Калі ад рэстарацыі “Беласток” павярнуць праворуч, то адразу на вуліцы Ажэшкі,1 можна ўбачыць кафэ “Хотей”. Яно спецыялізуецца на сушы і піцы. Нядаўна усярэдзіне быў вялікі рамонт. А вось летняя пляцоўка не змянілася: той жа крыты прашклёны загончык. Плюс – адносна мяккія крэслы.

Час працы:

Панядзелак – чацвер: з 11:00 да 23:00
Пятніца – субота: з 11:00 да 01:00

хотей суши-бар
Кафэ “Хотей”. Фота: Hrodna.life

Кафэ “Дранікі”

Знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 35а. Там падаюць традыцыйныя беларускія дранікі з разнастайным начыненнем: ялавічына, свініна, рыба. Таксама можна заказаць пельмені і пакаштаваць самае смачнае ў горадзе самаробнае марожанае.

Летняя пляцоўка: уладальнікі выставілі побач з уваходам два столікі з крэсламі. Мінус – дастаткова шумная і рухлівая вуліцы зусім побач.

Час працы: 

Панядзелак – нядзеля: з 10:00 да 22:00

дранікі кафэ
Кафэ “Дранікі”. Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: