Пакаштаваць піцу Domino’s у Гродне можна ад 25 красавіка. Першая кропка сеткі пачала працаваць у гандлёвым цэнтры «Вежа» на Дзевятоўцы. Піцэрыя абяцае бясплатную безкантактную дастаўку цягам 30 хвілін, каля 30 відаў піцы, а таксама курыныя крылкі, бульбяныя долькі, хлебцы, дэсерты і гарачыя напоі.

У спальніках таксама любяць смачна есці

Выбар Дзевятоўкі для размяшчэння першай піцэрыі не стаў выпадковым. «Мы пабачылі, якія тут класныя людзі і падумалі, чаму б не пачаставаць іх нашай піцай,» — тлумачыць Ганна Смагаржэўская, адкрываючы дырэктар піцэрыі ў Гродне.

Па словах Ганны, ім спадабаўся і раён, і гандлёвы цэнтр з вежай — ён прыцягвае ўвагу. «Не толькі ў цэнтры горада хочацца смачна есці. У спальніках таксама людзі жывуць. Напэўна, тут будзе шмат замоваў і шмат дастаўкі.»

Гродзенцы вучацца ў мінчукоў

Ганна прыехала ў Гродна з Мінска у складзе каманды з 10 чалавек, каб наладзіць усе працэсы на месцы. Яна пачала сваю працу ў Domino’s pizza поварам і дарасла да дырэктара. Піцэрыя ў Гродне першая, якую Ганна адкрывае з нуля. Каб падрыхтаваць мясцовую каманду мінчукам спатрэбіцца каля месяца. Зараз тут праходзяць навучанне 24 чалавекі: 15 драйвераў-кур'ераў, 8 павароў і 2 касіра.

Па словах Ганны, піцэрыя зможа выпякаць нават 1000 піцаў штодня. «Такое мы ўжо рабілі і не раз. Можам нават больш, калі спатрэбіцца.»

Дастаўка — пеша, на ровары, на аўтамабілі

Адкрыццё піцэрыі у Гродне планавалася яшчэ да распаўсюду каранавіруса. Першыя звесткі пра набор на працу ў Гродне з’явіліся ў першай палове сакавіка. У сувязі з самаізаляцыяй вырашылі не адкладаць адкрыццё, а больш увагі надаць дастаўцы.

Замову можна будзе атрымаць цягам паўгадзіны. Да блізкіх адрасоў піцу разнясуць пеша, трохі большы ахоп забяспечыць роваравая дастаўка, да самых дальніх кропак піцу прывязуць на аўтамабілях. У самой піцэрыі усе працуюць у масках і пальчатках.

Еўропа, Афрыка і Дзевятоўка

Domino’s-pizza заснавана ў 1960 годзе ў Злучаных Штатах і прадстаўлена ў 85 краінах свету. Гродзенская кропка сеткі стала 26-й у Беларусі.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэдактарка спецпраектаў, рэпарцёрка, фатографка і відэографка. У журналістыцы з 2015 года. Удзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі рэбрэндынгу выдання «Твой стыль» і стварэнні «Hrodna.life». Паводле адукацыі Ірына інжынер-механік, таму не цураецца тэхнічна-складаных фарматаў.

Найчасцей піша сацыяльныя рэпартажы. Любімая справа — вынаходзіць ровар і ставіць амбітныя мэты для ўсіх, хто не паспеў схавацца.

Матэрыялы Ірыны Новік былі адзначаны дыпломамі многіх конкурсаў.