Беларуска ўставіла ў дзвярное вочка камеру, каб паназіраць, як да суседкі прыходзіць жанаты мужчына. Затым “з добрых памкненняў” яна перадала відэазапіс яго жонцы. Гісторыю распавяла адвакатка з Гродна.
“Пакрыўджаны” мужчына звярнуўся ў міліцыю, каб прыцягнуць да адказнасці аўтарку відэа. Яму гэта ўдалося — суседку прыцягнулі да крымінальнай адказнасці.
“Таму што ў нашай краіне забаронены незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці”, — каментуе адвакатка.
Па арт. 203-1 КК “Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных” жанчыне пагражала ад грамадскіх работ да пазбаўлення волі на тры гады.
Чытайце таксама: “Думала, гэта каханне ўсяго майго жыцця. Аказалася – поўны крах”. Гісторыя Ганны, якая пасля разводу засталася з дзіцем, але без жылля



