За гэты тыдзень, разбіты адным выходным усярэдзіне, у нас выйшла шмат класных матэрыялаў, якія вы маглі па розных прычынах прапусціць. Нагадваем вам пра тэксты, за чытаннем якіх вы дакладна не змарнуеце час.

Адна такая на мільён

Класная гісторыя ад Марысі Харэвіч пра сляпую 10-гадовую арганістку з касцёла на Альшанцы. Дзяўчынка не бачыць, затое мае абсалютны слых і ўжо выконвае праграму выпускнога класа музычнай школы. Вельмі жывыя фоты ад Ірыны Новік.

Што рабіць з Іллічом

На хвалі збору подпісаў за дэмантаж гродзенскага Леніна, мы сабралі прыклады з іншых гарадоў і краін — што цікавага можна рабіць з былым правадыром.

Два вялікія тэксты разам з часопісам «Имена»

Мы аднавілі супрацоўніцтва з часопісам «Имена»! Ірына Новік напісала дзве крутыя гісторыі - рыхтуйцеся чытаць доўга: першая пра гродзенскіх немцаў, якія даведаліся пра свае карані ў сталым веку ды крута памянялі жыццё, а другая — пра Жанну Заблоцкую, няню для сірот у шпіталі, якая памерла ад раку, але яе справа жыве.

Госцеву 70

Краязнаўца Алесь Госцеў адзначыў салідны юбілей — 70 гадоў. Мы пабывалі на тусоўцы ў Цэнтры гарадскога жыцця і пагутарылі з сябрамі імянінніка.

Трошкі гісторыі

Пасля доўгага перапынку блогер-гісторык Мечыслаў Супрон напісаў нам артыкул (як заўсёды з мноствам падрабязнасцей) пра тое, дзе ў Гродне самая старая жылая камяніца. Вы не здагадаецеся!

І яшчэ трошкі класных гістарычных фотак

На 9 мая мы падабралі старыя фоты з 1965 года — тады Дзень Перамогі адзначылі ўпершыню. Парад быў тэатралізаваны і прайшоў на стадыёне. Глядзі ўнікальныя кадры!

Цікавыя турысты ажно з Паўднёвай Амерыкі (што яны тут робяць?)

Руслан Кулевіч — майстар знаходзіць неверагодных герояў проста ніадкуль. На гэтым тыдні ён сустрэў у горадзе доктара Нэльсана Хамершлака з Бразіліі, бацька якога ў 1916 годзе ўцёк з Гродна.

Зноў публікуем рэцэнзіі на актуальнае кіно!

Мы пачалі публікаваць рэцэнзіі на стужкі, якія ідуць зараз у гродзенскіх кінатэатрах. Пачытайце, што напісаў наш Дзіма Іванчык пра «Сабібор» Хабенскага. Наступным будзе, канешне ж, «Дэдпул 2», якога мы ўсе чакаем.