Карыснае

Байкі з лецішча і рэцэпты нарыхтовак ад Міколы Таранды

Мікола Таранда шмат гадоў выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (ГДАУ). Зараз былы дацэнт на пенсіі, але павучыцца ў яго ёсць чаму. Для Hrodna.life ён расказаў пра ўласны агранамічны досвед працы ў калгасе і на лецішчы, а таксама падзяліўся праверанымі рэцэптамі нарыхтовак на зіму.

Аграномам у калгасе Мікола Таранда працаваў каля двух гадоў, адразу пасля заканчэння інстытута. «Было цікава, а часам і трагічна», — расказвае ён.

«Пасадзілі бульбу. Калі паглядзелі як, то аказалася, што адна бульбіна ад другой знаходзіцца на адлегласці адзін метр. Вырасла — і не малая. Прадалі ў Арменію як насенную, хоць па памерах насеннай там не было ніводнай бульбіны».


«Быў выпадак, сеялі ячмень з падсяваннем траў. Ячмень пасеялі, а вось насенне траў чамусьці засталося ў сеялцы».


«Спытаў трактарыста, хіба ж можна столькі гербіцыду ліць у бочку. Пачуў адказ: а што, я пасля другі раз буду ездзіць па гэтым полі? Як вынік, жанчыны той брыгады запыталі: «Іванавіч, а што з нашым ільном?» Паглядзеў. Лён пакурчыўся. Але выжыў.

Што б я рабіў на шасці сотках. Іншая справа — дзевяць!

Пасля калгаса Таранду запрасілі ў аспірантуру і ён працягнуў вучобу. «Ужо тады меў невялікі агарод, як і іншыя супрацоўнікі Аддзелу рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР». Той участак месціўся ў раёне абласной клінічнай бальніцы ў Гродне. Але аспіранту трэба было ездзіць да бацькоў у Брэсцкую вобласць і дапамагаць ім і з агародам, і з нарыхтоўкай кармоў. «Акрамя свіней і дзвюх кароў яны трымалі шмат птушак і нутрый. А яшчэ летам я падпрацоўваў у калгасе — ноччу на зернесховішчы, а днём мы з жанчынамі брыгады грузілі на вялікія машыны ільносаломку і вазілі яе здаваць на завод».

Чытайце таксама: «Танцавалі, як шалёныя». Мікола Таранда расказаў аб прыгодах артыстаў «Нёмана»

На ўласнае лецішча сіл і часу не ставала: «Участак мой зарастаў і я адмовіўся ад яго. І добра, бо што б я зараз рабіў на тых шасці сотках. У 90-х гадах атрымаў новы ўчастак, якім і займаюся зараз. На дзевяці сотках ёсць дзе развярнуцца. Праўда, ні хвіліны адпачынку не застаецца. Працуеш з ранку да вечару».

Летняя гародніна для нарыхтовак на зіму

Пра поспехі на ўласных сотках Мікола Таранда расказаў Hrodna.life.

«Апошнія гады пачаў займацца перцамі, яны даюць добры ўраджай. Высяваю на рассаду ў канцы студзеня. Рассаджваю па тры калівы і так па тры высаджваю на граду. Магчыма, на маёй даволі беднай глебе можна было бы паспрабаваць садзіць і па дзве штукі ў адну лунку.

Добрую расаду памідораў прадаюць «Юныя натуралісты», што знаходзяцца на вуліцы Антонава. Яшчэ ні разу іх гатункі не падвялі".

Фірмовая нарыхтоўка з перцаў і памідораў - леча. Рэцэптам некалькі гадоў таму падзялілася калега. Пэўныя ўласныя ўдасканаленні з часам уносіў сам Таранда.

Нарыхтаванае леча па рэцэпту Міколы Таранды. Фота з асабістага архіва

Леча ад Міколы Таранды

3 кг памідораў пракруціць на мясарубку і паставіць варыцца: 30 хвілін пад зачыненый крышкай і пасля 30 хвілін без яе.

За гэты час парэзаць цыбулю і моркву (па 0,5 кг). На патэльню выліць шклянку алею, закінуць цыбулю, а праз пару хвілін і моркву. Пасераваць, пакуль морква зменіць колер на светла-жоўты.

Праз гадзіну кіпячэння таматнай масы дадаць у рондаль моркву з цыбуляй, шклянку цукру і сталовую з верхам лыжку солі. Варыць 15 хвілін. Пасля дадаць 1,5 кг парэзанага перацу і варыць пры кіпенні яшчэ 20 хвілін.

Разліць у слоікі, закруціць ці закатаць. Перакуліць і паставіць, накрыўшы чым цёплым, на некалькі гадзін.

Для асобнай нарыхтоўкі памідораў Мікола Таранда выкарыстоўвае вяленне. Вось яго парады па прыгатаванню:

Вяленыя памідоры па рэцэпце Міколы Таранды

Вяленыя памідоры ад Міколы Таранды

Лепш узяць «пальчыкі» ці не зусім спелыя памідоры, у якіх тоўстая скурка. Разрэзаць на дзве часткі. Выдаліць чайнай лыжкай змесціва з сярэдзіны. Палоўкі раскласці на бляху, накрытую пергаментнай паперай. Зверху пасыпаць соллю, цукрам і рознымі прыправамі - перцам, душыцай, базілікам, размарынам, маяранам ці іншымі, паліць алеем і паставіць у духоўку пры 110оС на чатыры гадзіны. Рэжым павінен быць з вентыляцыяй і ў дзверцах можна пакінуць шчыліну.

У стэрыльныя слоікі на дно пакласці некалькі парэзаных зубкоў часныку і некалькі гарошынак чорнага перцу. Падвяленыя памідоры скласці ў слоік і заліць нагрэтым алеем. Лепш не пераграваць яго надта моцна, бо можа загарэцца, а то і пры заліванні ў слоік могуць верхнія памідоры прыпаліцца. Слоікі з вяленымі памідорамі падвяргаю пастэрызацыі для надзейнасці захавання ў цёплых умовах.

На лецішчы ў Міколы добра родзяць і гуркі. З іх былы дацэнт гатуе яшчэ адну фірмовую закатку.

Запраўка для расольніка ад Міколы Таранды. Фота з асабістага архіва

Запраўка для расольніка ад Міколы Таранды:

4 кг агуркоў пацерці на тарцы, дадаць 4 лыжкі сталовыя солі, даць пастаяць тры гадзіны.

Цыбулю і моркву (па 0,5 кілаграма) спасераваць на патэльні. 1 кг памідораў парэзаць ці прапусціць праз машынку, 2 шклянкі пярлоўкі папярэдне замачыць у вадзе. Усе падрыхтаваныя прадукты змяшаць і кіпяціць 25 хвілін. У канцы дадаць 4 сталовыя лыжкі воцату.

Разліць у слоікі, перакуліць іх і чым-небудзь накрыць. Будуць стаяць, колькі трэба, пры хатняй тэмпературы.

Дачныя байкі і не толькі: 53 вядры трускавак і кавуны на 10 кілаграм

«У першыя гады добра раслі трускаўкі. Спачатку збіраў 53 вядры, пасля 37, пасля 17, 10… Сёлета пакінуў толькі на развод», — расказвае Таранда пра вырошчванне ягад.

Мікола Таранда з часткай ураджаю трускавак з лецішча. Фота з асабістага архіва

Што да кавуноў, то іх максімальная вага была два гады таму і склала 10,4 кг. «Тады я ўсе сарты і гібрыды кавуноў вырошчваў праз рассаду. У мінулым годзе, магчыма з глебы, з’явілася нейкая пражорлівая мушка, якая з’ядала ўсе лісткі рассады, акрамя семядольных. Думаў, зусім нічога не вырасце. Але выраслі каля 6 кг, нягледзячы на тое, што і пасадзіў іх густа».

Кавуны з лецішча Міколы Таранды. Фота з асабістага архіва

Адна з таямніцаў вырошчвання кавуноў ад Міколы Таранды: «Ні ў якім разе не трэба каля кавуноў рыхліць глебу! Бо тады яны перастаюць налівацца і не растуць. Трэба акуратна выцягваць з зямлі каля іх кожную расліну пустазелля. Таксама варта глебу пад кавунамі ўкрываюць чорнай плёнкай, якая не дасць выпарацца вільгаці».

Чытайце таксама: Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам

Кансультаваў Таранду па вырошчванні кавуноў Сяргей Валасюк з Брэсту. Ён нядаўна абараніў кандыдацкую дысертацыю па іх агратэхніцы.

«Не магу сказаць, якая максімальная вага кавуноў была ў гэтым годзе. Самыя вялікія сабралі [злодзеі] без мяне. Астатнія я пазрываў тады, калі яны яшчэ маглі парасці. У асноўным маюць вагу 6−7 кг. Ёсць і малыя, але ўсё роўна салодкія. Агульная колькасьць кавуноў у гэтым годзе — каля 70. На месцы, дзе раслі кавуны, на зіму пасеяў авёс».

Гены, гараскоп і памяць з дзяцінства

«Праца на дачы дастаўляе задавальненне, — распавёў Hrodna.life Мікола Таранда, былы дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі ГДАУ, кандыдат біялагічных навук. — Усе апошнія стагоддзі мае продкі былі сялянамі і, магчыма, гэта неяк адлюстравалася на генах. Ды і паводле гараскопу мой знак лічыцца блізкім да зямлі.

Паколькі прадукцыі на дачы вырошчваецца немала, то прыходзіцца рабіць нарыхтоўкі на зіму, як гэта было калісьці ў маім дзяцінстве. Колькі раблю нарыхтовак на зіму, дакладна не ведаю — можа сотню ці паўтары банак. І як ні дзіўна, яны разыходзяцца. Не мы ж іх з’ядаем удваіх з жонкай — раздаем дзецям, бацькам, сваякам, нашым сябрам, студэнтам, якія трапілі ў цяжкае фінансавае становішча".

Частка сёлетніх нарыхтовак сям'і Міколы Таранды. Фота з асабістага архіву

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Аўтарытарызм, кіберпанк і Акрэсціна. 6 кніг, якія трэба прачытаць для разумення Беларусі

Чытанне кніг у няпросты час дапамагае перамагчы ўласную немату - прызнаваліся некаторыя героі Hrodna.life. Рэдакцыя…

27 снежня 2024

«Можна бункер на выпадак апакаліпсісу ўладкаваць». Якім будзе новы «касмічны» гатэль у Пышках

На тэрыторыі былога водазабору ў Пышках будуюць гасцінічны комплекс. Гатэль будзе вытрыманы ў касмічнай стылістыцы,…

24 снежня 2024

Не паскардзішся — не паедзеш. Як у Гродне можна вырашыць транспартныя праблемы

У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…

23 снежня 2024

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024