Беларускія кавуны растуць не толькі ў гаспадарцы Аляксандра Лукашэнкі ў Драздах або на Палессі, але і ў Заходняй Беларусі. Гродзенец Мікола Таранда вырасціў два дзясяткі кавуноў на лецішчы за горадам у вёсцы Пагараны, піша «Радыё Свабода».

На смак і выгляд яны не адрозніваюцца ад рынкавых, але, як кажа гаспадар, у дзесяць разоў больш карысныя.

Бахча сярод фіялетавых перцаў і брокалі

«А што, калі мы разрэжам ня той кавун? Што, калі ён будзе не чырвоны?» — перажывае дачнік за вынік сваёй працы, калі мы пачынаем гутарку на ягоным лецішчы.

Міколу Таранду 61 год, ён выкладае ў аграрным унівэрсытэце, наведвае многія культурныя імпрэзы ў горадзе, любіць фатаграфаваць і раз або два на тыдзень адвячоркам ездзіць на лецішча за шэсць кіламетраў ад гораду. Зайздросціць суседзям-дачнікам, што ў тых урадзілі баклажаны. Жартам скардзіцца, што жонка дапамагае, але не пераносіць ужо таго лецішча.

«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам

​На ягоных дзевяці сотках, апрача «традыцыйных» бульбы, морквы, цыбулі, растуць фіялетавыя перцы, капуста брокалі, рукала ды базілік. Што насамрэч выклікае здзіўленьне, дык гэта бахча недзе паміж клубніцамі і памідорамі.Кавуны добра замаскаваныя бацьвіннем, не адразу іх і заўважыш. Зялёныя, сціплыя, яны так гарманічна ўпісваюцца ў градкі, што на момант можа падацца, быццам гэта спрадвечная беларуская культура.

«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам

У адрозненьне ад тых, якімі гандлююць на рынку, гэтыя не блішчаць ад васковага налёту, а крыху перапэцканыя пяском. У астатнім па памеры і выглядзе іх цяжка адрозніць ад прывезеных з паўднёвых краін.

«Ёсць паласатыя і непаласатыя»

Мікола Таранда працуе на лецішчы ўжо гадоў трыццаць. Але раней не мог сабе ўявіць, што некалі будзе збіраць кавуновы ўраджай.

«Пытаўся ў гарадзенцаў, тыя казалі, што не надта ўдавалася (вырошчваць кавуны. — РС). Нехта цяпер піша, што ў яго выраслі — памерам як яблыкі», — кажа дачнік.

У спадара Міколы кавуны важаць 8−11 кіляграмаў. На жарт пра насенне з Драздоў адказвае, што гэта выключана.

Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі правялі 24 жніўня 2016 году нефармальную сустрэчу з амэрыканскім акторам Стывенам Сыгалам, на якой у тым ліку частавалі яго кавунамі
Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі правялі 24 жніўня 2016 году нефармальную сустрэчу з амэрыканскім акторам Стывенам Сыгалам, на якой у тым ліку частавалі яго кавунамі
На эксперымент ён наважыўся дзякуючы калегам. Прафэсар аграрнага ўніверсітэту Аляксандар Аўтка ўжо гадоў дзесяць вырошчвае кавуны на эксперыментальным полі ў 60 сотак пад Гроднам, насенне бярэ ў Расеі. Ён і падараваў сёлета Таранду насенне дзевяці гатункаў кавуноў. Узышлі шэсць.

«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам

Назвы гатункаў падобныя да любой іншай беларускай гародніны: «Эдэм», «Рубін», «Шчодрасьць», «Ікар», «Зэніт», «Трыюмф», «Імпульс»… Чым кавуны з аднымі паэтычнымі назвамі адрозніваюцца ад іншых, дачнік яшчэ не ўведаў. Дый не пазначаў на градках, дзе які гатунак, таму цяпер яны паблыталіся.

«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам

«А вось табе скажы, які гатунак. Ёсць паласатыя і непаласатыя, — хітра жмурыцца ён. — Відаць, яны мала чым адрозніваюцца».

Рэдка садзіць, часта паліваць, не палоць

Кавунамі спадар Мікола заняўся напрыканцы красавіка, як толькі атрымаў падарунак. Выклаў насенне на мокры папяровы ручнік. Праўда, кажа, што лепей прарошчваць на мокрай марлі. Праз некалькі дзён, калі зярняткі праклюнуліся, перасадзіў іх у тарфяныя гаршчочкі. Цягам месяца ў іх гадавалася расада з вострымі разнымі лістамі. Недзе напрыканцы траўня або на пачатку чэрвеня гаспадар высадзіў маладыя кавуны на лецішчы, папярэдне разрэзаўшы гаршчочкі.

«Раяць іх рэдка садзіць, праз два метры. Я ж не мог так, пасадзіў праз метр», — усміхаецца ашчадны гаспадар.

Адразу трэба накрыць градку спанбондам, або, як спадар Мікола, паставіць цяплічку. «Ніякай саломкі і ўгнаенняў». Высаджваць раіць у лёгкую, пясчаную зямлю, на адкрытай высокай сонечнай прасторы. Не варта садзіць там, дзе летась раслі гарбузы або кабачкі.

Парады, як гадаваць ягады-гіганты, простыя. «Нельга моцна выбіраць зелле, каб не пашкодзіць карані. Нельга палоць глыбей, чым на 5 сантымэтраў. Шмат паліваць, бо было засушлівае лета. Ніякай працаёмкасці. Растуць як кабачкі», — кажа гродзенец.

Калі падсыхалі лісты, ён іх абрываў, каб не заражаліся іншыя. Пырскаў кавуны тым жа, што і астатнія градкі — азотна-фосфарным угнаеннем.

Плады саспеюць тады, калі адсохне бахча. Але спадар Мікола вырашыў зняць іх раней, каб ніхто не скраў. Першую партыю сабраў у сярэдзіне жніўня, праз тры з паловай месяцы пасля таго, як заняўся насеннем.

Саліць, спіртаваць, прамываць ныркі

Адразу пакаштавалі з жонкаю два маленькія кавуны, яны аказаліся чырвоныя і салодкія. Астатнія восем вялікіх ляжаць у будане на лецішчы і чакаюць сваёй чаргі. Яшчэ столькі ж засталося даспяваць на бахчы.

«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам

«Прадаваць? Ты смяешся з мяне? Мы іх вельмі хутка з’ямо. Хоць на Берасцейшчыне на іх зарабляюць», — кажа спадар Мікола. Па ягоных словах, кавуны можна саліць, але рэцэптаў сочыва, кампоту ці саленняў з кавуна ён пакуль не шукаў.

«Сын казаў, што ў кавун можна бутэльку гарэлкі напампаваць. Так ён добра захаваецца. Думаю, з кавуна можна было б гнаць гарэлку, бо шмат цукру, але ж нельга (па законе. — РС). Урок такі, што я мала пасадзіў. Усіх сваякоў накарміў бы», — разважае спадар Мікола.

«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам

Налета ён плянуе пасадзіць болей кавуноў. Насенне хоча ўзяць з тых пладоў, што вырасціў сам. Да таго ж некалькі зярнятак адклаў на будучыню з падораных. Кажа, што і ў беларускіх крамах прадаюцца пакецікі з насеннем кавуноў. Праўда, кавуновую навуку яму яшчэ належыць вывучыць, пакуль мала пра іх ведае.

«Імі можна ныркі прамываць, я думаю. Раннія кавуны, што да нас прывозяць, немагчыма есці, бо там шмат нітратаў. У нашых беларускіх у дзесяць разоў менш», — кажа пра карысць ад чырвонай мякаці суразмоўца.

Спадар Мікола бярэ сярэдняга памеру кавун, які толькі зняў з куста, каб пачаставаць гасцей. «Дзе яго пакладзем? Як яго рэзаць?», — перажывае гаспадар, каб не абняславіцца за свае пагаранскія кавуны. Сцеліць газэтку і ўрэшце дзеліць зялёны шар напалам.

«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам

«Чырвоны!» — з палёгкай кажа ён, калі відаць сярэдзіна, і радуецца, як дзіця. Ужо ўпэўнена рэжа палавінку на лусты, частуе. Салодкі сок цячэ па падбародку і руках, семкі перашкаджаюць глытаць сакавітую мякаць.

«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам

Калі не бачыць, як яго толькі што знялі з грады, ні за што не здагадаешся, што гэта нейкі асаблівы кавун.

«У нас цяпер такі клімат, што можна вырошчваць што заўгодна»

«У цябе няма лецішча? Можаш нарваць радыскі. Памідоры можна з куста, але я дам табе спелых. Кабачкі ў цябе ёсць?» — спадар Мікола вядзе экскурсію па рэшце сваіх сотак.

Клубніцаў збіраў максімум 53 вядры за сезон. Брокалі пайшла ўжо другім наваратам за лета, першую пазрэзваў. Перцы сёлета добрыя, фіялетавы гатунак — беларускі, цешча «падсунула».

«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам

«Рукалу любіш? Ты проста не ўмееш гатаваць запраўку. Рэцэпт такі: сланечнікавы алей, бальзамічны воцат, гарчыца гарошкам, соль, цукар. Тады будзе смачна-смачна», — вучыць гаспадар.

«Не зняслаў мяне з маімі градамі. У мяне памідоры непадвязаныя. Будан увогуле страшны, толькі яго не здымайце», — ходзіць па слядах фатографа спадар Мікола і сочыць, каб нічога «непрыгожага» не трапіла ў кадр.

«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам«Растуць як кабачкі». Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам

На пытаньне, чаму кавуны так урадзілі, суразмоўца толькі паціскае плячыма і коратка адказвае: «Цёплае лета. У нас цяпер такі клімат, што можна вырошчваць што заўгодна».


Частный дом или загородный коттедж — это очень здорово. Особенно, когда это двухэтажный домик, с прекрасным садом. Лестницы Белгород — это прежде всего высокое качество, которое вас не подведет, красота и удобство. Выбирайте лучшее для вашего дома, для вашего комфорта.