Купал над замкам з’явіўся сёлета вясной. Праз тое наша відэаэкскурсія ад 25 красавіка пройдзе вакол аднаго купала. Далучайцеся да праглядаў, каб не сумаваць па краявідах горада ў час самаізаляцыі.

Уязная брама Старога замка выклікала шмат спрэчак навукоўцаў і даследчыкаў. У графічнай рэканструкцыі замка 30-х гадоў ХХ стагоддзя ад прафесара Вайцяхоўскага купала няма. На гравюры 1600 года Томаша Макоўскага, зноўдзенай у 80-х, купал пазначаны.


Глядзіце таксама:

Як выглядаў Стары замак у XVII-XVIIІ стст.

Хату гараджан 14 стагоддзя знайшлі на раскопках Старога замка ў Гродне

Не Санці Гучы. Стары замак у Гродне насамрэч спраектаваў немец?


Экскурсія (вакол) аднаго дома. Купал Старога замка

Да нашага часу арыгінальны купал не захаваўся. Магчыма, ён быў знішчаны падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654−1667 гадоў, калі наш горад быў моцна зруйнаваны.

Купал у праекце рэканструкцыі замка Уладзіміра Бачкова спачатку быў большага памеру і амаль сферычным. Пазней з’явіўся паменшаны «кампрамісны» варыянт.


У Гродне вырашана спрэчнае пытанне аб форме купала вежы ў уязной брамы Старога замка

Глядзіце, каля Старога замка стаіць купал брамнай вежы

У Гродне майстры ўручную абшываюць купал Старога замка


Дыяметр новага купала — каля 6 м, вышыня — 8 м. Сталёвы каркас з драўляным лачаннем абшыты спецыяльнай дахавай меддзю і пакрыты тонкім пластом волава.


Глядзі яшчэ нашыя відэаэкскурсіі:

Экскурсія (вакол) аднаго дома. Чыгуначнае дэпо

Віртуальны шпацыр па Гродне: ля вытокаў Гараднічанкі

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка ў межах горада

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка і два яе абліччы

Пабудуй сабе Мірскі замак і даведайся пра яго легенды


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

У канцы верасня да Старога замка ў Гродне прывезлі каркас будучага купала брамнай вежы. У хуткім часе яго збяруць і паставяць.

Стварэнне купала Старога замка — адна з самых актыўных тэм, якія абмяркоўваюцца ў межах рэканструкцыі аб’екта. Вядома, што макет купала распрацоўваўся беларускімі спецыялістамі з выкарыстаннем матэрыялаў польскіх калегаў.


Якім жа быў купал брамнай вежы Старога замка?

Глядзіце, каля Старога замка стаіць купал брамнай вежы

Першапачаткова беларускія архітэктары ў выбары формы купала кіраваліся выявай замка на гравюры Тамаша Макоўскага 1600 года. Пасля візіту польскай дэлегацыі ў кастрычніку 2018 года, у якую ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў культуры, мастацтвазнаўцы, рэстаўратары і праекціроўшчыкі, паступіла прапанова не спяшацца з вырабам раней зацверджанага купала.

Яго форма падалася замежным экспертам занадта выпуклай, круглявай, што не ўпісвалася ў іх разуменне архітэктурных традыцый замкавага будаўніцтва таго часу. Праекціроўшчыкі ўлічылі меркаванне палякаў.


Не Санці Гучы. Стары замак у Гродне насамрэч спраектаваў немец?

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life