Раніцай 7 кастрычніка на ўязную вежу Старога замка прымерылі каркас будучага купала. Ён будзе пакрыты канструкцыяй з кратамі, а зверху — луджанай меддзю.

Стварэнне купала ўязной брамы Старога замка — адна з тэм, якія абмяркоўваюцца ў рамках рэканструкцыі. Вядома, што макет купала распрацоўваўся беларускімі спецыялістамі з выкарыстаннем матэрыялаў польскіх калег.

Першапачаткова меркавалася, што купал будзе круглым. Аднак гісторыкі і спецыялісты раскрытыкавалі гэтае рашэнне — падобнага тыпу купалы на тэрыторыі нашага рэгіёну ніколі не выкарыстоўваліся. Таму купалу было вырашана надаць форму цыбуліны.

купол Старого замка / купал Старога замка

Дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка расказаў «Гродна Плюс» на якім этапе знаходзіцца стварэнне купала:

— Купал ужо вырабляецца. Пасля таго, як быў узгоднены яго знешні від, зменена некалькі форма, былі распрацаваны ўсе канструктыўныя рашэнні купала і на дадзеным этапе збіраецца каркас, які далей будзе пакрыты кратай, а наверх — луджанай меддзю.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life