У канцы верасня да Старога замка ў Гродне прывезлі каркас будучага купала брамнай вежы. У хуткім часе яго збяруць і паставяць.

Стварэнне купала Старога замка – адна з самых актыўных тэм, якія абмяркоўваюцца ў межах рэканструкцыі аб’екта. Вядома, што макет купала распрацоўваўся беларускімі спецыялістамі з выкарыстаннем матэрыялаў польскіх калегаў.


Якім жа быў купал брамнай вежы Старога замка?

Глядзіце, каля Старога замка стаіць купал брамнай вежы

Першапачаткова беларускія архітэктары ў выбары формы купала кіраваліся выявай замка на гравюры Тамаша Макоўскага 1600 года. Пасля візіту польскай дэлегацыі ў кастрычніку 2018 года, у якую ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў культуры, мастацтвазнаўцы, рэстаўратары і праекціроўшчыкі, паступіла прапанова не спяшацца з вырабам раней зацверджанага купала.

Яго форма падалася замежным экспертам занадта выпуклай, круглявай, што не ўпісвалася ў іх разуменне архітэктурных традыцый замкавага будаўніцтва таго часу. Праекціроўшчыкі ўлічылі меркаванне палякаў.


Не Санці Гучы. Стары замак у Гродне насамрэч спраектаваў немец?

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life