У чарговым выспуску нашых відэаэкскурсій расказваем пра дом на Кірава, 3 — той самы, дзе знаходзіцца рэдакцыя Hrodna.life.

Дом пабудавалі ў 1878 годзе ў стылі эклектыкі. У розныя часы ў будынку жылі ўрач Еўнін, рабін Хаім Беластоцкі ды іншыя, тут быў склад селядцоў і каланіяльных прадуктаў. У 2008 годзе дом адсялілі і нейкі час ён быў закінуты.

Дом патрапіў у медыі ў 2013 годзе, калі пасярод дня з яго скралі каштоўны літы балкон. Яго быццам бачылі потым у адным з катэджаў у раёне Паўднёвым, але на сваё месца металічная крата так і не вярнулася.

Другі раз пра дом стала гучна ў 2016 годзе, калі ў час рэканструкцыі на дарогу абваліўся кавалак цаглянай сцяны.

Кірава, 3. Выгляд з унутранага дворыка сёння