Першыя адроджаныя «Казюкі» прайшлі ў Гродне ў 2001 годзе. Іх арганізатарам выступіў гродзенец Станіслаў Муліца. Пачыналі кірмаш у цэнтры горада з 20 рамеснікаў, а праз 18 гадоў у Гродна на «Казюкі» з’язджаюцца сотні майстроў з розных гарадоў Беларусі і бліжэйшых краін. Як адраджаўся кірмаш, Станіслаў Муліца распавёў Hrodna.life.
Традыцыйна 4 сакавіка або напярэдадні адбываюцца «Казюкі» — свята і кірмаш у гонар святога Казіміра. У гэты дзень у 1484 годзе ў гродзенскім замку памёр княжыч Казімір, сын караля і вялікага князя Казіміра Ягелончыка, прызнаны пазней святым — заступнік Літвы, заступнік моладзі, майстроў і рамеснікаў, а таксама Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі.
«Традыцыя „Казюкоў“ існавала ў нашым горадзе шмат гадоў, але бясследна знікла. У 2001 годзе мы — таварыства народных майстроў пры Саюзе палякаў у Беларусі - звярнуліся ў гарвыканкам з просьбай правесці кірмаш. У тыя гады ў кожным суседнім горадзе праходзіла нешта цікавае для рамеснікаў: кірмашы, фестывалі, а ў Гродне нічога не было. Хацелася, каб у нас была якая-небудзь асаблівасць і традыцыя».
У Гродзенскім гарвыканкаме ідэю ўхвалілі і ў 2001 годзе на Савецкай плошчы прайшлі першыя адроджаныя «Казюкі».
«Пачыналі з 20 майстрамі. Вось мае бабці - Дамінікаўны [тры сястры, якія робяць знакамітыя гродзенскія вербы-пальмы — рэд.] - і сёння ўдзельнікі кірмашу, праз 18 гадоў. Першую я сустрэў пані Ванду з букецікамі-пальмамі. Пазнаёміўся з імі і сабраў іншых майстроў, якіх ведаў, і запрасіў на кірмаш. Былі ў нас розныя майстры і мастакі, якія дзейнічалі пры Саюзе палякаў. З таго самага моманту і адраджаліся „Казюкі“ ў Гродне».
«Пачыналі мы, калі яшчэ на плошчы Савецкай быў сквер. Тады каля ўваходу ў сквер навязвалі банер на польскай і беларускай мовах з надпісам „Казюкі“. Праз год у тым жа месцы мы правялі яшчэ адзін кірмаш. А ў 2003 і наступным годзе, калі было цяжка, мы перайшлі да кінатэатра „Гродна“ [сучасны Моладзевы цэнтр „Гродна“ — рэд.]. Пасля адбыўся разлом у Саюзе палякаў і з 2005 года ў Гродне сталі праводзіцца ўжо два розныя кірмашы на „Казюкі“: на Будзёнага ля консульства і на Савецкай плошчы».
Нягледзячы на раз'яднанасць арганізацый, Станіслаў застаецца задаволены, што яго ініцыятыва з 2001 году працягвае жыць, хоць і праходзіць у двух розных месцах.
«Я рады, што мая мара ўвасобілася ў рэальнасць. З 20 рамеснікаў кірмаш вырас да сотняў майстроў. Гэты кірмаш важна праводзіць у Гродне, ён павінен жыць, гэта старая традыцыя продкаў. У нашым горадзе жыў сам святы Казімір і на прыступках Фары Вітаўта маліўся. Ён тут памёр і быў пахаваны, але праз час яго цела перавезлі ў Вільню. Там зрабілі грабніцу ў Кафедральным касцёле. У Гродне доўгія гады жыла памяць пра святога, яна была забытая, але ажыла і гэта радуе».
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…