Артысты абласной філармоніі ў чацвер 6 ліпеня незвычайна запрасілі гараджан і гасцей горада на святкаванне Купалля, якое пройдзе 7 ліпеня на базе адпачынку «Прывал». На пешаходнай вуліцы Савецкай музыкі зладзілi міні-канцэрт на балконе, а танцоры запрашалi гледачоў i мiнакоў у карагоды.

Купалле на базе адпачынку «Прывал» будуць адзначаць 7 ліпеня з 18.00 да 22.00. У праграме канцэрт, квэст-гульня «Папараць кветка», майстар-клас па народных танцах, гульні, варажба, пляценне вянкоў і скокі праз вогнішча.