Апошні матч рэгулярнага чэмпіянату “Нёман” праводзіў у Мінску 2 сакавіка супраць зборнай “U-20”. Падапечныя Сяргея Пушкова саступілі гаспадарам.
Сустрэча для каманда нічога не вырашала. Яшчэ да гульні было зразумела, хто з кім сустрэнецца ў плэй-оф.
“U-20” – “Нёман” 3:1 (2:1, 0:0, 1:0)
галы:
01:50 1:0 – Воранаў (Папкоў, Пышкайла, – бол.)
10:32 2:0 – Кузьміч (Воранаў)
19:10 2:1 – Казячы (Савінаў, Арлоў)
44:38 3:1 – Масілевіч (Ігнатаў, Ерменкаў)
Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– Я хачу падзякаваць нашых заўзятараў, якія прыехалі і падтрымалі ў апошняй сустрэчы рэгулярнага чэмпіянату, вялікі дзякуй. Ну а па гульні магу сказаць, што яна была роўнай, але мы зрабілі тры грубых памылкі, якія зборная “U20” рэалізавала. У нас проста не атрымалася гульня ў атацы.
Усе пары плэй-оф на стадыі 1/4 фіналу выглядаюць так:
“Юнацтва” – U 20
“Нёман” – “Ліда”
“Шахцёр” – “Металург”
“Дынама-Маладзечна” – “Гомель”
Першыя гульні чвэрцьфінальнай серыі пройдуць 6 і 7 сакавіка на хатніх пляцоўках каманд, указаных у парах першымі.
