Каб заахвоціць гараджан трымаць дыстанцыю ў грамадскіх месцах, журналісты  Hrodna.life  знайшлі прыклады правільных паводзінаў у гарадской архітэктуры. Падзяліцца здымкамі вырашылі 1 красавіка. Меркаваннем рэдакцыі, добрая парада і усмешка паспрыяюць умацаванню імунітэту чытачоў.

Кася і Бася трымаюць дыстанцыю. Гістарычныя помнікі Гродна вучаць правільным паводзінам у час пандэміі

Пазбегнуць небяспекі інфіцыравання можна, застаўшыся дома. Любімыя краявіды горады вам даставіць Hrodna.life. На нашых здымках вы пабачыце прыклады антывірусных паводзінаў у мудрай гарадской архітэктуры.

Дыстанцыю трымаюць воданапорныя вежы Кася і Бася, Стары і Новы замак, анёлы на вежах Фарнага касцёла і нават сфінксы на браме.

Часткі знака ў памяць аб Фары Вітаўта  дыстансавалі на бяспечную адлегласць віртуальна. Выглядае нязвыкла, непрыжога і хочацца вярнуць усё на месца? Нам таксама не вельмі камфортна жыць і працаваць на дыстанцыі. Калі эпідэмія міне, усё вернецца на месца. А пакуль – трымайце дыстанцыю і заставайцеся здаровымі.


Чытай яшчэ: “Сядзі дома. Чытай Hrodna.life”. Журналісты “размалявалі” Гродна, каб дапамагчы жыхарам пазбегнуць каранавіруса

Мінздароўя пацвердзіла другую смерць ад каронавірусу. На лячэнні – 157 чалавек

“Лукашэнка не дапусціць”. Што прымушае гродзенцаў сталага ўзросту выходзіць на вуліцу ў час пандэміі

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]