Банеры і графіці з надпісам «Сядзі дома. Чытай Hrodna.life» з’явіліся на сценах пяці гродзенскіх будынкаў раніцай 23 сакавіка. Праўда, толькі ў віртуальным выглядзе. Фотамантаж зрабілі журналісты мясцовага медыя. На адным з графіці да сацыяльнага дыстансавання заклікае Мона Ліза, на іншым — Нэа.

Анлайн акцыя з графіці мае нагадаць гродзенцам пра даступныя меры прафілактыкі каранавіруса. Каб пазбегнуць інфікавання, трэба пазбягаць людных месцаў, трымаць дыстанцыю паміж асобамі не менш за метр, насіць медыцынскія маскі і вітацца без абдымкаў і поціскаў рук.

«Самае важнае за день абавязкова з’явіцца на старонках нашага выдання. Дзяжурныя па навінах адсочваюць сітуацыю ў свеце і ў Беларусі, — кажа галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота. — Вы можаце не адрывацца ад справаў кожныя пяць хвілін, каб паскроліць сеціва з небяспекаю нарвацца на фэйк, а пачытаць адабраную і правераную інфармацыю на нашым сайце».


Глядзі відэа: Распыталі гродзенцаў, ці трэба закрываць межы і ўводзіць каранцін


«Мы ўсведамляем, што праз каранавірус жыццё горада не спынілася, - кажа рэдактарка спецпраектаў Ірына Новік. — Апроч навінаў пра пандэмію, на Hrodna.life рэгулярна абнаўляюцца матэрыялы ў традыцыйных рубрыках. На мінулым тыдні мы пісалі пра гісторыю гродзенскага тэатра лялек, cамадзейнага артыста Пашу Блэкстара і яго ўдзел у конкурсе Х-фактар, пра абмеркаванне скульптуры Святога Губерта і выгляд Дома Мураўёва перад рэстаўрацыяй. Калі раней у вас не было часу на доўгія тэксты, то для самаізаляцыі лонгрыды з раздзела спецпраетаў - тое, што доктар прапісаў».

Графіку і фотамантаж праекта зрабіла дызайнерка Воля Новік.

Паводле рэдакцыі, заклікаць застацца дома праз «супрацькаранавірусныя» графіці ў рэальнай гарадской прасторы было б не лагічна. У той жа час у сеціве актыўнаць карыстальнікаў і магчымасць ахопу шырокай аўдыторыі ў час пандэміі значна павялічылася. Да таго ж, анлайн акцыя мае быць больш аператыўнай і эфектыўнай у распаўсюдзе інфармацыі.


Чытай больш: У Гародні дождж (закрэслена) каранавірус. Віктар Шалкевіч даў канцэрт анлайн


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life