Паша Валанцей (вядомы ў Гродне як Blackstar) 15 сакавіка выступіў на адборы на конкурс X-Factor. Гродзенец распавёў, што даведаўся пра конкурс пасля прагляду матэрыяла на Hrodna.life, дзе мы літаральна параілі яму паспрабаваць свае сілы.

«Калі б вы не ўключылі мяне ў падборку, я бы і не даведаўся пра конкурс. А так мне расказалі cябры, скінулі спасылку, дзе мне прапаноўваюць выступіць на X-Factor. Я падумаў: а чаму б і не? Я прыйшоў і не толькі праспяваў, але яшчэ станцаваў. Ці прайшоў я далей, стане вядома пазней. Але я прыйшоў па перамогу», — распавёў Паша.

@hrodna.life##хфактор ##xfactor ##blackstar ##timati ##тимати ##рэп♬ оригинальный звук — hrodna.life

З 2016 года Паша Валанцей выкарыстоўвае псеўданім BlackStar каб быць бліжэй да лэйбла расійскага выканаўцы Цімаці. Ён спрабаваў сустрэцца з Цімаці, ездзіў да яго ў Маскву з шампанскім, выпускаў трэкі прысвечаныя артысту. Але сустрэча з рэперам заставалася марай. У 2019 годзе падчас адкрыцця ў Мінску фірмовай бургернай Цімаці гродзенец ажыццявіў мару.


Чытайце таксама:

Гродзенец, які ездзіў з шампанскім да Цімаці, цяпер сам рэпер

Не толькі Цімаці, але і Ісус: гродзенскі рэпер Паша BlackStar мяняе фармат


Перадкасцінг праекта X-Factor прайшоў у Гродне 14 і 15 красавіка. За два дні ў гарадскім Цэнтры культуры журы ацаніла 190 кандыдатаў. Усе выступленні запісаныя на відэа. Хто сустрэнецца на праекце з настаўнікамі, прадзюсары вызначаць па выніках усіх праслухванняў, якія адбудуцца яшчэ ў дзевяці гарадах Беларусі.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.