Гродзенец, які ездзіў з шампанскім да Цімаці, цяпер сам рэпер

У 2016 годзе Павел Валонцей з Гродна адправіўся ў Маскву да вядомага рэпера Цімаці: пазнаёміцца, запрасіць у Беларусь і пачаставаць беларускім шампанскім. Але расійскі выканаўца яго тады не прыняў. Праз два гады Паша збірае ў Гродне цэлы дыска-бар і распавядае, што яго трэкі слухае ўжо сам Цімаці.

У родным горадзе маладога рэп-выканаўцу называюць Паша BlackStar. Ён ужо выпусціў некалькі трэкаў: усе яны прысвечаны Цімаці. Дэбют гродзенца адбыўся ў бары “Corsar”, дзе яму ўдалося сабраць цэлую залу.

[irp posts=”56455" name=”Бар з «агеньчыкам». У Гродне адкрыўся пірацкі "Карсар””]

“Было горача, я не чакаў такой падтрымкі, – распавядае Павел. – Гэта толькі пачатак і я ўжо шчаслівы. Я ўсё яшчэ хачу прывезці Цімаці ў Гродна. Думаю, гэта ў мяне атрымаецца. Шампанскае мне не ўдалося тады перадаць, але Цімур ужо слухаў мае трэкі, што можа быць лепш?”

Паша ўсё яшчэ спадзяецца, што Цімаці прыедзе ў Гродна і выступіць у клубе БАЗА. Над гэтым ён цяпер працуе.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: