Шосты матч серыі паміж “Нёманам” і “Шахцёрам”, які праходзіў у Салігорску 22 сакавіка, завяршыўся перамогай гродзенскай каманды. Такім чынам “Нёман” зраўняў лік у серыі і згуляе вырашальны матч у Гродне. 

Нядзельная гульня ў Салігорску гродзенцам далася складана. Як пасля матчу сказаў галоўны трэнер чырвона-чорных Сяргей Пушкоў: хлопцы выйшлі як на апошні бой. Вырваць перамогу “Нёману” атрымалася толькі ў авертайме. Гол Хільтунена на 19-й секундзе дадатковага часу прынёс важную перамогу ў Салігорску.

“Шахцёр” – “Нёман” – 1:2  (1:1, 0:0, 0:0, 0:1) 

1:0 – 05:56 Крыкуненка (Багалейша, Фяклістаў).
1:1 – 10:31 А. Маляўка
1:2 – 60:19 Хільтунен (Е.Сцяпанаў, Варывончык).

Сёмы матч паўфінальнай серыі супернікі згуляюць у Гродне 24 сакавіка, там і вызначыцца другі фіналіст Кубка прэзідэнта. Першы фіналіст – “Юнацтва”.

Летась гэтыя ж супернікі таксама змагаліся за выхад у фінал. І таксама згулялі сем матчаў. У фінал тады выйшла гродзенская каманда.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму