Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя апублікавала інструкцыю для паліклінік і пацыентаў на час пандэміі каранавіруса COVID-19.

Калі вы захварэлі

Калі Вы захварэлі са з’яўленнем сімптомаў (павышэнне тэмпературы, кашаль, абцяжаранае дыханне, закладзенасць носа г.д.), заставайцеся дома і патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр установы аховы здароўя па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

У размове з работнікам ўстановы:

1) Раскажыце, што Вас турбуе.

2) Пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон).

3) З Вамі звяжацца медыцынскі работнік – прытрымлівайцеся яго ўказанням.

У амбулаторна-паліклінічных установах арганізаваны асобныя ўваходы і кабінеты для прыёму пацыентаў з тэмпературай і сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі.

Калі вам трэба прайсці планавыя абследаванні

Праходжанне дыспансерызацыі, рэабілітацыі, лабараторныя і інструментальныя даследаванні ў планавым парадку, у тым ліку флюараграфію органаў грудной клеткі, ЭКГ, холтераўское манітараванне, увядзенне ін’екцыйных лекавых сродкаў праз працэдурны кабінет часова адкладзеце.

Калі трэба выпісаць рэцэпты

Калі Вы маеце патрэбу ў выпісцы рэцэптаў на лекавыя сродкі для пастаяннага прыёму, раней прызначаныя лекарам, патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр ўстановы аховы здароўя па месцы жыхарства, пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон), з Вамі звяжацца медыцынскі работнік, які арганізуе выпіску і дастаўку рэцэптаў на дом.

Калі Вы старэйшыя за 60 гадоў і маеце патрэбу ў аглядзе медыцынскага работніка ў сувязі з пагаршэннем самаадчування, патэлефануйце ў рэгістратуру, стол даведак або кол-цэнтр ўстановы аховы здароўя па месцы жыхарства, паведаміце пра гэта, пакіньце кантакты (прозвішча, імя, адрас, тэлефон), на працягу працоўнага дня з Вамі звяжацца медыцынскі работнік і ўзгодніць час для візіту на дом.

Пазбягаючы планавага наведвання устаноў аховы здароўя, Вы дазволіце гэтым установам працаваць больш эфектыўна і дапаможаце абараніць Вас і іншых ад магчымага заражэння і распаўсюджвання COVID-19 інфекцыі.

Калі трэба зрабіць выпіску

З мэтай рэалізацыі пункта 9 дадатка 4 да загаду Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.03.2020 №296 “Аб мерах па арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі і прыняцці дадатковых супрацьэпідэмічных мер у арганізацыях аховы здароўя” рэкамендавана арганізаваць афармленне выпісак з медыцынскіх дакументаў па анлайн заяўках на інтэрнэт-сайтах устаноў з наступнай выдачай іх пацыентам пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, у асобна адведзеным месцы.

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму