Яшчэ адну Гродзенскую бальніцу часткова перапрафілявалі пад працу з COVID-19. Для прыёму пацыентаў з каранавірусам выдзелілі аддзяленне ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы, паведаміў «Гродно Плюс».

Акрамя яе, пацыентаў з COVID-19 у Гродне зараз прымаюць у Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы, Гродзенскай абласной бальніцы медрэабілітацыі, часткова выкарыстоўваюць ложкавы фонд Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Фтызіятрыя» і гарадской клінічнай бальніцы № 2. Апошнюю перапрафілявалі пад каранавірус усяго тыдзень таму.

Усяго ў стацыянарах Гродзенскай вобласці 9 683 ложкі. Паводле Мінздароўя, на 24 верасня з іх было перапрафілявана пад каранавірус 1728 ложкаў.

Чытайце таксама: Минздрав: «Находимся почти на самых высоких цифрах минувших волн». В Гродно снова перепрофилируют больницы под коронавирус

Паводле афіцыйных дадзеных на 27 верасня прырост хворых на COVID-19 за суткі склаў 1 946 пацыентаў, выпісалі 1 266 пацыентаў, 10 чалавек з пацверджаным каранавірусам памерлі.

Дзе зрабіць прышчэпку ў Гродне

Эфектыўным сродкам абароны ад каранавіруса з’яўляецца вакцынацыя, адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя. Пасля прышчэпкі чалавек усё ж можа заразіцца, але хвароба працякае ў лёгкай форме.

У Гродзенскай вобласці поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса (дзве дозы) прайшлі больш за 169 600 чалавек. Мінздароўя абнавіла інфармацыю пра пункты вакцынацыі. У ведамстве раяць выбіраць найбліжэйшы. У некаторых з іх можна запісацца на прышчэпку па электронным запісу. Вось спіс адрасоў і час працы пунктаў у Гродне:

  • Гарадская паліклініка № 1 (вул. Лермантава, 13): 8.00−20.00 (пн-пт); 9.00−15.00 (сб). 8 015 2 610 636, 8 015 2 610 624. docs.google.com;
  • Структурнае падраздзяленне ГП № 1 (вул. Астроўскага, 17): 8.00−18.00 (пн-пт); 9.00−14.00 (сб);
  • Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка (вул. Транспартная, 3): 8.00−19.30 (пн-пт); 9.00−14.30 (сб). 8 015 2 681 526, 8 015 2 683 080. gcgp.by;
  • ГГарадская паліклініка № 3 (вул. Пестрака, 4): 8.00−19.30 (пн-пт); 9.00−14.30 (сб). 8 015 2 391 518. 3grp.by/vaccovid19;
  • Гарадская паліклініка № 4 (вул. Урублеўскага, 46/1): 8.00−19.30 (пн-пт); 9.00−14.30 (сб). 8 015 2 559 047, 8 015 2 559 039. docs.google.com;
  • Гарадская паліклініка № 5 (вул. Абухава, 15/4): 8.00−19.30 (пн-пт); 9.00−17.30 (сб). 8 015 2 473 430, 8 015 2 975 087, 8 015 2 867 971, 8 033 3 703 605. gp5.by;
  • Гарадская паліклініка № 6 (вул. Ліможа, 25): 8.00−20.00 (пн-пт); 9.00−18.00 (сб). 8 015 2 321 610, 8 015 2 321 611, 8 015 2 321 612, 8 015 2 321 635. www.gp6.by;
  • Гарадская паліклініка № 7 (вул. Хімікаў, 5): 8.00−19.00 (пн-пт); 9.00−13.00 (сб). 8 015 2 397 980. gp7.by;
  • Амбулаторыя на вул. Грыгаровіча, 15: 8.00−19.00 (пн-пт); 9.00−12.00 (сб);
  • Амбулаторыя на вул. Агінскага, 25: 10.00−19.30 (пн-пт); 9.00−15.00 (сб);
  • Гандлёвы цэнтр «Old City» (вул. Дубко, 17): 16.00−19.00 (пн-пт); 12.00−15.00 (сб);
  • Гандлёва-забаўляльны комплекс «Trinity» (пр-т Я. Купалы, 87): 17.00−20.00 (пн-пт); 12.00−15.00 (сб);
  • Гандлёвы цэнтр «Карона» (вул. Я. Купалы, 16а): 17.00−20.00 (пн-пт); 12.00−15.00 (сб);
  • Паліклініка МСЧ «ГродноАзот» (пр-т Касманаўтаў, 100): 8.00−18.00 (пн-пт);
  • ОАО «Гродна Азот» МСЧ філіял «Хімвалакно» (вул. Славінскага, 4): 10.30−14.30 (пн-пт).

У Гродзенскім раёне прышчапляюць ад каранавіруса таксама ў Сапоцкінскай гарпасялковай бальніцы, Падлабенскай урачэбнай амбулаторыі, Лойкаўскай урачэбнай амбулаторыі, Індурскай участковай бальніцы, у філіяле Скідзельская гарадская бальніца, у Квасаўскай сельскай медычнай амбулатары (СВА), Капцёўскай СВА, Гожскай СВА і Верцялішкаўскай СВА.