Затрыманыя супрацоўнік «Аміяк-3» Андрэй Башан і работнік «Хімвалакно» Вадзім Яфіменка цяпер на волі. Пра гэта 28 верасня паведаміў Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Раней праваабаронцы меркавалі, што яны ў СІЗА КДБ па арт. 356 КК «Здрада дзяржаве». Звязацца з мужчынамі Hrodna.life пакуль не ўдалося.

Андрэя Башана затрымалі пасля начной змены 23 верасня. Вадзіма Яфіменку затрымалі ў яго кватэры ўвечары 22 верасня. Іншыя затрыманыя, якія выйшлі на волю пасля допыту, праходзяць сведкамі па справе арт. 356 КК. Яны далі падпіску аб неразгалошванні.


На выхадных 18−19 верасня ў Беларусі пачалі затрымліваць завадчан і стачкамаўцаў. У Гродне затрымалі некалькіх былых і дзеючых супрацоўнікаў «Гродна Азот». Некаторых змясцілі ў СІЗА КДБ у Мінску. Увечары 26 верасня аб сітуацыі распавялі ў сюжэтах дзяржаўных тэлеканалаў. 13 затрыманых стачкамаўцаў і завадчан «Гродна Азот», Беларускага металургічнага завода, Беларускай чыгункі і «Нафтана» знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Распачата справа па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх — здрада дзяржаве і стварэнне экстрэмісцкага фармавання. Па першым артыкуле ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, па другім — да 10.

Гісторыя пераследу: