8 снежня на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы затрымалі супрацоўнікаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Сілавікі колькасць затрыманых не называюць.

Затрымалі каля 10 чалавек, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде». Затрыманым пагражаюць суткі, штрафы і звальненні. Кіруе затрыманнямі, па словах адміністратараў, старшы ўчастковы інспектар маёр міліцыі Пятроўскі Іван Леанідавіч.

Таксама затрымалі жыхара Бярозаўцы Івана Зубовіча.

Сілавікі ўжо прыходзілі на прадпрыемства ў жніўні. Тады затрымалі дзевяць чалавек.